Бо́лецкае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка, за 5 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, каля вёскі Новы Болецк.

Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Плошча вадазбору 28,7 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагі стромкія.

З возера выцякае рака Кабішчанка (Пальмінка).

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна