Суфганія́ (, мн.л. סופגניות суфганіёт) — пончыкі, якія ў Ізраілі прынята есці на яўрэйскае свята Ханука. Аналагічна бульбяным дранікам (латкес) у ашкеназскай традыцыі, суфганія з’яўляецца традыцыйнай ханукальнай стравай у некаторых сефардскіх супольнасцях (і называецца ).

Корань слова «суфганія» на іўрыце — сфог, , «губка» — паказвае на мяккае і порыстае цеста пончыка. Сімвалічнае значэнне суфганіі на Хануку — страва, якая гатуецца з вялікай колькасцю алею, бо Ханука прысвечана таму, як аднадзённага запасу алею хапіла на восем дзён.

Суфганія абсмажваецца ў алеі, пасля чаго ўнутр цеста ўводзіцца жэле або павідла, і гатовая страва пакрываецца цукровай ці шакаладнай глазурай.

Згодна з найбуйнейшай ізраільскай пякарняй Angel Bakeries, на працягу васьмі дзён Ханукі яны смажаць больш за 250 000 суфганіёт кожны дзень.

Катэгорыя:Ізраільская кухня Катэгорыя:Яўрэйская кухня Катэгорыя:Ханука Катэгорыя:Мучныя кандытарскія вырабы