Веганства, або веганізм () — найбольш строгая форма вегетарыянства, якая максімальна выключае ўжыванне прадуктаў, звязаных з эксплуатацыяй і забойствам жывёл. Веганы — строгія вегетарыянцы, якія выступаюць супраць эксплуатацыі жывёл і выключаюць са свайго рацыёну ўсе прадукты жывёльнага паходжання, уключаючы мяса, рыбу, яйкі, малако (акрамя груднога малака), малочныя прадукты жывёльнага паходжання і мёд. Веганы не карыстаюцца вырабамі з футра, скуры, шоўку, шэрсці, часта выступаюць супраць вівісекцыі і выкарыстання жывёл у забаўляльнай індустрыі.В. Е. Борейко, Экологическая этика — Минск, 2008. Минобразования Республики Беларусь, UNESCO У веганскай дыеце ёсць асобныя падтыпы — фруктарыянства і веганскае сыраядзенне.

На думку ідэолага і папулярызатара веганства Дональда Уотсана, адна з асноўных прычын веганства — этычная.Матэрыялы Веганскага таварыства, інтэрв’ю з Дональдам Уотсанам Таксама лічаць, што філасофія веганства складаецца і з экалагічных прычын. Веганы лічаць, што ўжыванне мяса ці любых мясных прадуктаў у доўгатэрміновай перспектыве не з’яўляецца ўстойлівай і спачувальнай практыкай.

Уплыў на здароўе

Меркаванні Буйнейшая амерыканская арганізацыя прафесійных дыетолагаў Academy of Nutrition and Dietetics (даўней American Dietetic Association) выдала ў 1994 годзе (пасля перыядычна актуалізоўвала, апошні раз у 2009 годзе) «Пазіцыю на тэму вегетарыянскіх дыет» заснаваную на праглядзе вынікаў даследаванняў апублікаваных у некалькіх сотнях навуковых артыкулаў, адкуль можна даведацца, што:

«Слушна спланаваныя вегетарыянскія дыеты, у тым ліку строга вегетарыянскія, то бок веганскія — здаровыя, задавальняюць харчовыя патрэбы і могуць быць карыснымі для прадухілення і лячэння некаторых хвароб. Добра спланаваныя вегетарыянскія дыеты адпавядаюць патрэбам чалавека на ўсіх этапах жыцця, уключна з перыядам цяжарнасці і лактацыі, маленства, дзяцінства, падлеткавага росту і для спартсменаў»http://www.vrg.org/nutrition/2009_ADA_position_paper.pdf Поўны тэкст публікацыі па англійскуhttp://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363357632_ulotka-zosta-wege-2.jpg. «Пераход на вегетарыянскую дыету ў 90-97 % выпадкаў прадухіляе развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў»http://www.dxarma.ru/2010/05/05/jeticheskoe-i-dukhovnoe-vegetarianstvo.html .

Па звестках Амерыканскай акадэміі харчавання і дыеталогіі, Аўстралійскай нацыянальнай Рады па ахове здароўя і медыцынскім даследаванням, Брытанскай асацыяцыі дыетолагаў, Дыетолагаў Канады, Міністэрства аховы здароўя Новай Зеландыі і Італьянскага таварыства харчавання чалавека, дыетолагі лічаць, што добра спланаваныя веганскія дыеты прыдатныя для ўсіх этапаў жыцця, уключаючы маленства і цяжарнасць . Нямецкае таварыства харчавання — некамерцыйная арганізацыя, якая не з’яўляецца афіцыйным агенцтвам аховы здароўя — не раіць веганскія дыеты для дзяцей і падлеткаў, а таксама падчас цяжарнасці і груднога выкормлівання.

Ёсць супярэчлівыя дадзеныя пра тое, што веганскія дыеты забяспечваюць ахоўны эфект ад метабалічнага сіндрому, а некаторыя дадзеныя сведчаць, што веганская дыета можа дапамагчы са зніжэннем вагі, асабліва ў кароткатэрміновай перспектыве. Веганскія дыеты, звычайна, багатыя клятчакай, магніем, фоліевай кіслатой, вітамінам С, вітамінам Е, жалезам і фітахімічнымі рэчывамі і змяшчаюць менш калорый, насычаныя тлушчы, халестэрын, амега-3 тлустыя кіслоты, вітамін D, кальцый, цынк і вітамін B12. Блага спланаваная веганская дыета можа прывесці да дэфіцыту пажыўных рэчываў, што звядзе на нішто любыя станоўчыя эфекты і можа выклікаць сур’ёзныя праблемы са здароўем, некаторыя з якіх можна прадухіліць толькі ўзбагачанымі прадуктамі ці харчовымі дабаўкамі. Дабаўка вітаміна B12 важная, бо яго дэфіцыт можа выклікаць захворванні крыві і патэнцыйна незваротныя неўралагічныя пашкоджанні.

Ёсць і прыватныя меркаванні, так, доктар Яўген Збігнеў Сівік, гінеколаг і акушэр, стваральнік першай у Польшчы Клінікі і школы натуральных родаў, кажа: «Медыцына сёння ўдзельнічае ў адным з найбольшых ашуканстваў апошняга стагоддзя. Абслугоўвае канцэрны, якія не клапоцяцца пра здароўе дзяцей, але дбаюць пра грошы. Лекары набралі вады ў рот, бо так бяспечней. Малако, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не ўзмацняе косці, але іх аслабляе. Малочны бялок вымывае кальцый з арганізму. Каровіна малако — найлепшы рэцэпт на інвалідны вазок»http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363356631_ulotka-krowie-mleko-strona-4-i-1.jpg. Доктар біялагічных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар МДУ вегетарыянец Мікалай Драздоў: «Я зразумеў, што ўжываць мяса не варта праз тры прычыны: яно блага пераварваецца; маральнай — жывёл нельга крыўдзіць; духоўнай — раслінная дыета робіць чалавека болей спакойным, добразычлівым, мірным»http://elena-kuzmina.blogspot.com/2012/08/nikolay-drozdov-vegetarian.html http://prosto-life.ru/prosto-lyudi/drozdov-n-n, — на яго думку, многія алімпійскія спартсмены дасягнулі сваіх рэкордаў дзякуючы пераходу на вегетарыянстваhttp://www.megasiroed.ru/news/2013/03/06/nikolaj-drozdov-o-sporte-i-vegetarianstve/ .

У будызме Паводле Дхамапады Гаўтама Буда сцвердзіў: Тыя з вучняў Гаўтамы, што ўдзень і ўначы бесперастанку раскашуюцца непрычыненнем крыўды ніводнай істоце, заўсёды абуджаюцца шчасліва. (300) Хто вызваліўся ад гвалту адносна да кожнай жывой істоты, і слабай, і моцнай, хто ані забівае, ані прычыняецца да забойства іншымі — таго называю святым чалавекам. (405) У даўнія часы было толькі тры хваробы: жаданне, голад і сурокі; але з прычыны забойстваў жывёл іх колькасць павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы Буды з Сута Ніпата)

Гл. таксама Сусветны дзень вегана

Спасылкі