Пол Лорэнс Данбар (, , Дэйтан — , Вашынгтон) — афраамерыканскі пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і былога раба, працаваў ліфцёрам. Пасля выхаду першай кнігі вершаў («Дуб і плюшч», 1893) стаў бібліятэкарам у Вашынгтоне. Аўтар некалькіх зборнікаў апавяданняў, рамана «Забава багоў» (1902) і інш. Першы афраамерыканскі пісьменнік, які атрымаў шырокую вядомасць; найбольш папулярныя былі яго вершы, напісаныя на дыялекце — народнай гаворцы амерыканскага Поўдня: зборнікі «Старэйшыя і малодшыя» (1895), «Лірыка сціплага жыцця» (1896) і інш. Паэзія прасякнута шчырай любоўю да свайго народа. У некалькіх апавяданнях і вершах гучыць пратэст супраць дыскрымінацыі і тэрору афраамерыканцаў.
Літаратура Alexander, Eleanor C. Lyrics of Sunshine and Shadow: The Tragic Courtship and Marriage of Paul Laurence Dunbar and Alice Ruth Moore. New York: New York University Press, 2001. ISBN 0-8147-0696-7. Best, Felton O. Crossing the Color Line: A Biography of Paul Laurence Dunbar, 1872—1906. Kendall/Hunt Pub. Co., 1996. ISBN 0-7872-2234-8.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі