Адольф Алунан (; , г. Мітава, цяпер Елгава, Латвія — ) — латышскі акцёр, рэжысёр, драматург; заснавальнік нацыянальнага тэатра і драматургіі.

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1866. Працаваў у нямецкіх тэатрах у Тарту, Таліне, Пецярбургу. Выконваў пераважна камедыйныя ролі. Арганізатар, кіраўнік і рэжысёр першага нацыянальнага тэатра (Рыга, 1870—85), перасоўнай трупы ў Елгаве (1885—1904). Аўтар п'ес: «Дамарослы», «Радасць і гора», «Нашы продкі» і інш., артыкулаў пра тэатраьнае мастацтва, успамінаў.

Літаратура Алунан // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.

Катэгорыя:Драматургі Латвіі Катэгорыя:Тэатральныя акцёры Латвіі Катэгорыя:Тэатральныя акцёры Расійскай Імперыі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Латвіі