«OneRepublic» — амерыканскі поп-рок-гурт з Каларада-Спрынгс, вядомасць якому прынёс сінгл «Apologize», які стаў у ЗША тройчы плацінавым і дасягнуў трэцяга месца ў хіт-парадзе Вялікабрытаніі 11 лістапада 2007 года. Рэмікс на песню быў уключаны ў альбом Цімбалэнда «Shock Value» і ў дэбютны альбом «OneRepublic» «Dreaming Out Loud».

Гісторыя Група была заснавана ў 2002 годзе ў Каларада-Спрынгс вакалістам Раянам Тэдэрам і яго школьным сябрам Закам Філкінсам, які граў на гітары. Першапачаткова група называлася Republic. Неўзабаве група перабралася ў Лос-Анджэлес і дапоўнілася клавішнікам Дру Браўнам, басістам Цімам Маерсам і бубначом Эддзі Фішэрам. Падпісаўшы ў 2003 годзе кантракт з лэйблам Columbia Records, група ўзялася за працу над сваім дэбютным альбомам. Назва была зменена на OneRepublic, так як ранейшая назва ўжо выкарыстоўвалася іншымі калектывамі. Паралельна Раян Тэдэр працаваў на вядомага прадзюсара Цімбалэнд, пісаў песні для розных выканаўцаў, удзельнічаў у працы над намінаваным на «Грэмі» альбомам Пола Окенфолда «A Lively Mind».

Пасля двух з паловай гадоў працы над альбомам і ўсяго за два месяцы да яго планаванага выпуску кіраўніцтва Columbia Records вырашыла скасаваць кантракт з OneRepublic. У той час група імкліва набірала папулярнасць на «MySpace», дзякуючы чаму музыканты падпісалі кантракт з лэйблам Цімбалэнда Mosley Music group, стаўшы першай рок-групай, якая працуе з гэтым лэйблам. У 2007 годзе гурт пакінуў Цім Маерс, на замену якому прыйшоў Брэнт Катцл.

У красавіку 2007 года выйшаў альбом Цімбалэнда «Shock Value», які змяшчаў рэмікс песні Раяна Тэдэра «Apologize». Сінгл з рэміксам меў вялікую папулярнасць і стаў тройчы плацінавым ў ЗША, а агульная колькасць прададзеных па ўсім свеце копій дасягнула пяці мільёнаў. «Apologize» восем тыдняў прабыў на вяршыні амерыканскага хіт-параду Pop 100 і дасягнуў другога радка агульнага песеннага чарта Hot 100, песня таксама ўвайшла ў саўндтрэк нямецкай кінакамедыі «Прыгажунчык». 20 лістапада 2007 года выйшаў дэбютны альбом гурта «Dreaming Out Loud», які хутка стаў залатым. Пасля свайго першага поспеху музыканты OneRepublic выступалі на тэлебачанні, у тым ліку выканалі сваю песню «Apologize» разам з Дэвідам Арчулетай ў фінале шоу American Idol, у 2008 годзе адправіліся ў канцэртны тур разам з Maroon 5 і Брэндзі Карлайл.

24 верасня 2008 года падчас канцэрту ў Лондане група абвясціла аб працы над новым альбомам, выпуск якога быў намечаны на лета 2009 года. Праца над другім альбомам пад назвай «Waking Up» вялася ў Дэнверы. Яго выпуск з некаторай затрымкай адбыўся 17 лістапада 2009 года. «Waking Up» дасягнуў 21 радка ў хіт-парадзе Billboard 200.Waking Up — One Republic. Billboard.com Таксама ў 2009 годзе група запісала з Леонай Люіс песню «Lost Then Found» для яе другога альбома «Echo». Песня з альбома «Waking Up», Secrets, была выкарыстаная ў фільме «Вучань чарадзея», але ў афіцыйны саўндтрэк не ўвайшла, таксама яна гучала ў фільме «Прыгажунчык 2». Песня Good Life была выкарыстаная ў фільме «Выдатніца лёгкіх паводзінаў» , а таксама ў фільме «Адзін дзень». Песня Stop and Stare прагучала ў канцы пілотнай серыі першага сезона серыяла «Касл».

Трэці альбом Падчас тура OneRepublic працавалі над трэцім студыйным альбомам. Зак Філкінс апублікаваў відэа на YouTube, дзе сказаў, што хутка выйдзе трэці альбом. У красавіку 2011 года група выканала новую песню Life In Color, якую яны напісалі ў Нью-Ёрку. Таксама на іх афіцыйным акаўнце ў Твітэры былі апублікаваны назвы патэнцыйных сінглаў «What U Wanted», «Burning Bridges» і «Let's Get Lost». Нягледзячы на чуткі пра тое, што першым сінглам з трэцяга альбома будзе Life In Color, OneRepublic 17 сакавіка 2012 года абвясцілі праз Твітэр, што гэта « песня [Life In Color] магла б стаць сінглам, але дакладна не першым.» Такім чынам, выхад першага сінгла пад назвай «Feel Again» быў запланаваны на ліпень 2012 года, аднак выйшаў у жніўні. 19 верасня 2012 года група выступіла на фестывалі iTunes у Roundhouse (Лондан) і абвясціла, што альбом будзе называцца «Native». Таксама ў верасні былі анансаваны 3 песні з альбома: «Counting Stars», «Preacher» і «Something's Gotta Give».

8 студзеня 2013 года выйшаў другі сінгл з альбома «Native» пад назвай «If I Lose Myself». У той жа дзень выйшаў і кліп на гэтую песню.

22 сакавіка 2013 года выйшаў у свет трэці альбом OneRepublic - «Native».

Склад Цяперашнія ўдзельнікі: Раян Тэдэр (з 2002 года) — вакал, акустычная гітара, клавішныя, бас-гітара, тамбурын. Зак Філкінс (з 2002 года) — гітары, скрыпка, тамбурын, бэк-вакал. Эдзі Фішэр (з 2004 года) — барабаны, перкусія. Брэнт Катцл (з 2007 года) — віяланчэль, тамбурын, варган, укулеле, клавесін. Дру Браўн (з 2002 года) — гітары, клавішныя, глокеншпіль, бас-гітара, перкусія, бэк-вакал.

Былыя ўдзельнікі: Джэрад Беціс (2002-2004) — барабаны. Цім Маерс (2004-2007) — бас-гітара.

Дыскаграфія Альбомы

Dreaming Out Loud (2007) Waking Up (2009) Native (2013) Oh My My (2016) Human (2021) Artificial Paradise (2024)

Сінглы 2007 — «Apologize» (Remix) 2008 — «Stop and Stare» 2008 — «Say (All I Need)» 2008 — «Mercy» 2009 — «Come Home» 2009 — «All the Right Moves» 2009 — «Secrets» 2009 — «Everybody Loves Me» 2010 — «Marchin On» 2010 — «Good Life» 2011 — «Christmas Without You» 2012 — «Feel Again» 2013 — «If I Lose Myself» 2013 — «Counting Stars» 2013 — «Something I need»

Канцэртныя туры The Native Tour (2013–15)

Узнагароды і намінацыі ГодУзнагародаКатэгорыяВынік2008Teen Choice AwardsChoice Music: Група-прарыў НамінацыяChoice Music: Rock Track ("Stop and Stare") ПерамогаMuchMusic Video AwardsBest International Video – Group ("Apologize") разам з Цімбаландам НамінацыяBest International Video – Group ("Stop and Stare") НамінацыяPremios 40 PrincipalesBest International Hit ("Apologize") ПерамогаECHONational/International Hit of the Year ("Apologize") разам з Цімбаландам НамінацыяMTV Asia AwardsBest Hook Up ("Apologize") разам з Цімбаландам ПерамогаBreakthrough Artist НамінацыяMTV Europe Music AwardsBest New Act Намінацыя2009People's Choice Awards, ЗШАFavorite Rock Song ("Apologize") НамінацыяGrammy AwardsBest Pop Performance by a Duo or Group with Vocals ("Apologize") НамінацыяECHOBest International Group Намінацыя2010ESKA MUSIC AWARDS, ПольшчаBand Of The Year (International) ПерамогаTeen Choice AwardsChoice Rock Track ("All The Right Moves") Намінацыя2011Teen Choice AwardsChoice Music: Рок-гурт НамінацыяChoice Music: Rock Track ("Good Life") НамінацыяAmerican Music AwardsFavorite Pop/Rock Band/Duo/Group Намінацыя

Спасылкі

Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:Выканаўцы Interscope Records Катэгорыя:Выканаўцы Columbia Records