Паўліна Марыя Сурвіла () — амерыканская этнамузыкалагіня і мастачка беларускага паходжання. Доктарка ў галіне музыказнаўства, прафесарка.
Біяграфія Нарадзілася 2 лютага 1964 года ў Мадрыдзе. Дачка Янкі Сурвілы і Івонкі Шыманец-Сурвілы. Жыла ў Іспаніі, Францыі, з канца 1960-х г. у Канадзе, затым у ЗША. Служыла музыкай у канадскім войску. Скончыла ўніверсітэт у ЗША (штат Мічыган; 1992).
Выкладала ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны. Даследавала беларускую музыку Мінска, Палесся, Беласточчыны і іншых мясцін. Займалася жывапісам (найбольш значная мастацкая выстава ў 1996 у штаце Агая, ЗША), малявала на беларускія сюжэты. Аўтарка шэрагу публікацый у амерыканскім друку пра беларускую традыцыйную і рок-музыку.
Была выканаўчаю дырэктаркай створанага ў 2007 годзе Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе. Паўліна Сурвіла арганізавала дзясяткі навуковых канфэрэнцый, семінараў, лекцый, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Беларусі. Была сябрай Рады БНР.
Памерла 25 красавіка 2020 года на 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробыMaria Survilla Obituary. У Паўліны Сурвілы застаўся муж Эрык, прафесар музыкі, музыкант, і два сыныsvaboda.org.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства