Дамо́дар (, ) — рака ў Індыі, у штатах Біхар і Заходняя Бенгалія.

Даўжыня ракі каля 580 (592Damodar River // Encyclopædia Britannica) км. Плошча вадазбору больш за 20 000 км². Сярэдні расход вады каля 330 м³/с. Бярэ пачатак на плато Чхота-Нагпур, сярэдняе і ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне, ўпадае ў раку Хуглі — правы рукаў дэльты Ганга. Галоўны прыток — рака Баракар (левы). Летне-асенняе разводдзе, часам з катастрафічнымі паводкамі. Суднаходная у ніжнім цячэнні.

У басейне Дамадара пабудавана найбуйнейшая ў Індыі Дамадарская гідраэнергасістэма. Даліна ракі з’яўляецца адным з важных індустрыяльных раёнаў краіны.

Літаратура — С. 35.

Спасылкі Damodar River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Індыі Катэгорыя:Басейн Ганга