Джэймс Дуайт Дана (, Ютыка, штат Нью-Ёрк — , Нью-Хейвен, штат Канектыкут) — амерыканскі геолаг.

Скончыў Ельскі ўніверсітэт (1833). Прафесар геалогіі і мінералогіі універсітэта ў Нью-Хейвене (1855-92). У 1837 даў хімічную класіфікацыю мінералаў, якая заставалася без істотных змен да канца 19 ст. У 1873 прапанаваў тэрміны «геасінкліналь» і «геаантыкліналь». Дана лічыў, што буйныя прагіны зямной кары і ўтварэнне зморшчын выклікаюцца скарачэннем зямной кары ў выніку астывання і сціску зямнога шара.

Крыніцы

Спасылкі James Dwight Dana. 1813—1895. A Biographical Memoir by Louis V. Pirsson Published by National Academy of Sciences. December, 1919

Катэгорыя:Геолагі ЗША Катэгорыя:Заолагі ЗША Катэгорыя:Постаці амерыканскай мінералогіі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Воластана Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук