Уільям Дампір () — англійскі мараплавец, пірат. Здзейсніў тры кругасветныя падарожжы. Некалькі гадоў правёў на в. Тарцю (на поўнач ад Гаіці ) у Вест-Індыі (галоўная база піратаў у Атлантыцы); удзельнічаў у рабаванні іспанскіх гарадоў і паселішчаў на берагах Амерыкі. Плаваў да берагоў паўночна-заходняй Аўстраліі, дзе адкрыў групу астравоў (а-вы Дампіра) і шмат дробных астравоў. Склаў апісанні і карты для паўднёвых раёнаў Ціхага акіяна. Імем Дампіра названа некалькі астравоў і праліваў у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна і ў Малайскім архіпелагу.
Літаратура Lives and voyages of Drake, Cavendish, and Dampier; including an introductory view of the Earlier earlier discoveries in the South sea, and the history of the bicaniers. — NY.: J. & J. Harper, 1832. — P. 164—332.
Катэгорыя:Піраты Англіі Катэгорыя:Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Удзельнікі кругасветных падарожжаў Катэгорыя:Мараплаўцы Англіі Катэгорыя:Памерлі ў 1715 годзе