Укле́йна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 30 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 7 км на поўдзень ад возера Дрэтунь.

Плошча паверхні возера 0,25 км², даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 10 метраў, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, у асобных месцах забалочаныя. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 0,1 га. Упадае ручай з возера Нячвора. На ўсходзе выцякае ручай у раку Тросніца.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна