Укле́йна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, прыкладна за 12 км на паўночны ўсход ад горада Лепель.

Плошча паверхні 0,07 км², даўжыня 0,63 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,37 км. Плошча вадазбору 14,8 км². Катлавіна Уклейна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 15 м.

Злучана пратокай з возерам Мухна. Выцякае пратока ў возера Бобрыца.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна