Ю́рый Алякса́ндравіч Булычо́ў (, г. Мурам, Уладзімірская вобласць — ) — беларускі мастак кіно.

Біяграфія

Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1953 годзе. Мастак-пастаноўшчык фільмаў: «Дзеці партызана» (1954), «Зялёныя агні» (1956), «Міколка-паравоз» (1957), «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Першыя выпрабаванні» (1960-61, сумесна з У. Белавусавым), «Пушчык едзе ў Прагу» (1965), «» (1969), «Аперацыя «Хальцауге»» (1972).

Узнагароды

За фільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959) Юрый Булычоў атрымаў прыз «Залатая пласціна» на ІІ Міжнародным кінафестывалі фільмаў пра сям'ю ў Вічэнца (Італія), 1965.

Катэгорыя:Мастакі кіно Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно СССР