Кавалькі́ — бяссцёкавае возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 3,5 км на захад ад горада Паставы.

Плошча паверхні возера 0,23 км², даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 4,6 м, сярэдняя каля 3 м. Плошча вадазбору каля 1 км². Аб'ём вады 0,068 млн. м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 6—7 м, у заходняй частцы месцамі стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,6 м. Паўднёвыя і паўночныя берагі сплавінныя. У паўночнай частцы забалочаная пойма шырынёй да 500 метраў. Дно возера плоскае, выслана слоем ілу магутнасцю да 4 м. Возера дыстрофнае. Слаба зарастае. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 3—40 м ад берага возера і да глыбіні 1—1,5 м.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры