Глыбо́чыца — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 3 км на ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Глыбочыца.

Плошча паверхні 0,16 (0,17Возера Глыбочыца ) км². Даўжыня 0,82 (0,83) км, найбольшая шырыня 0,32 (0,37) км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 (2,17) км. Найбольшая глыбіня 21 м. Аб’ём вады 1,5 млн. м³. Плошча вадазбору 3,75 (1) км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны возера.

Глыбочыца злучана пратокай з возерам Бораўна.

Літаратура

Спасылкі Возера Глыбочыца

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна