Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995 — другі па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд другой паловы 1995-га года. У сувязі з пераходам на сістэму правядзення чэмпіянатаў "вясна—восень" турнір праходзіў у адзін круг. Першапачаткова планаваўся ўдзел 16 каманд, але яшчэ перад пачаткам сезону спыніла існаванне каманда «Сантанас» з Самахвалавіч, у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 15. Перамогу і адзіную пуцёўку ў Першую лігу атрымаў клуб «Нафтан-Дэвон» з Наваполацка.
Турнірная табліца
Стыкавыя матчы Згодна з рэгламентам, другая каманда Другой лігі (пінскі «Камунальнік») сустракалася за месца ў Першай лізе з перадапошняй камандай Першай лігі (бабруйскі «Шыннік»).
Шыннік (Бабруйск) — Камунальнік (Пінск) 0:2 Камунальнік (Пінск) — Шыннік (Бабруйск) 0:3
«Шыннік» захаваў месца ў Першай лізе, «Камунальнік» вярнуўся ў Другую лігу.
Спасылкі RSSSF.com kick-off.by fcgomel.elitno.net
1995 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у футболе