Вялікі чырвоны выпаўзак (Lumbricus terrestris) — від дажджавых чарвей сямейства , радзімай якога з’яўляецца Еўропа.

Апісанне

Даўжыня цела ад 12 да 30 см. Тулава спераду чырвонае, ззаду бледнае. Як і ва ўсіх кольчатых чарвякоў, яно падзелена на сегменты, кожны з якіх запоўнены вадкасцю, што дапамагае ім вытрымліваць ціск грунту над імі. Трубчастая стрававальная сістэма дазваляе чарвякам прапускаць праз яе глебу, павялічваючы яе ўрадлівасць. Прарабляе хады на глыбіню да 3-х метраў. Харчуецца часткамі раслін, якія яшчэ не да канца расклаліся.

Палавая сталасць надыходзіць ва ўзросце 3-х месяцаў. Дзіцяняты з’яўляюцца з кокана праз 40-45 дзён.

Добры біяіндыкатар якасці глеб. Дзякуючы невялікай колькасці нейронаў (каля 300), упадабаны аб’ект даследавання ў вобласці нейрабіялогіі.

Распаўсюджанне Шырока распаўсюджаны па ўсім свеце, завезены чалавекам разам з культурнымі раслінамі. У некаторых раёнах, дзе ён быў інтрадукаваны, яго лічаць шкодным відам з-за яго канкурэнцыі з мясцовымі чарвякамі.

Значэнне

З'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі круглых чарвей сямейства .

Крыніцы

Літаратура

Breidenbach, Josef: Normalanatomie und -histologie des Lumbriciden Lumbricus terrestris L. — Online Dissertation, 2002.

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Дажджавыя чэрві