Лайнэ Эрык (, у замужжы — Калас; , Сярэверэ — ) — эстонская бягунка на сярэднія дыстанцыі, удзельніца дзвюх Алімпійсіх гульняў 1964 і 1968 гадоў. Па асноўнай прафесіі — вучоная ў галіне сельскай гаспадаркі.
Біяграфія Нарадзілася ў 1942 пасёлку Сярэверэ. Спецыялізавалася на дыстанцыі 800 метраў. На Алімпійскіх гульнях 1964 года заняла шостае месца ў фінале з вынікам 2:05.1, уступіўшы чатыры секунды чэмпіёнцы Энн Пэкер, якая прабегла з сусветным рэкордам. На наступных Алімпійскіх гульнях у Мехіка Эрык завяршыла барацьбу ў паўфінале, заняўшы пятае месца.
Пераможца летняй Універсіяды 1965 года з вынікам 2:06,2. Асабісты рэкорд устанавіла 16 жніўня 1964 года ў Кіеве, паказаўшы вынік у 2:03,6.
Двойчы прызнавалася найлепшай спартсменкай Эстоніі (1967, 1968).
Скончыла Эстонскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт. У 1969—1996 гадах працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце заатэхнікі Эстонскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта. Крыніцы
Катэгорыя:Аграномы Эстоніі