Франсуаза Мадлен Ардзі (; , — , ) — французская спявачка, актрыса. Ардзі — знакавая фігура ў галіне моды і музыкі, асабліва ў франкамоўных краінах.
Біяграфія У 1963 годзе яна прадстаўляла Манака на конкурсе песні Еўрабачанне з песняй «L’amour s’en va» і заняла пятае месца. У тым жа годзе ўдастоілася ўзнагарод Акадэміі Шарля-Кро і французскага тэлебачання. Апроч роднай мовы, выконвала песні на англійскай, іспанскай, італьянскай і нямецкай мовах.
Доўгі час была «тварам» дамоў моды «Пако Рабан», «Іў Сен-Ларан», «Курэж» і адным з галоўных эталонаў прыгажосці 1960-х гадоў. Пасля паспяховай ролі ў фільме «Вялікі прыз» падпісала кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Warner Bros.
У 1974 годзе вядомы астролаг Жан-П’ер Нікаля прапанаваў ёй працаваць сумесна з ім, і яна стала экспертам-астролагам, вяла на "Радыё Монтэ-Карла" на працягу васьмі гадоў перадачы на астралагічныя тэмы.
У 1981 годзе выйшла замуж за свайго даўняга партнёра Жака Дзютрона. Іх сын, Тама Дзютрон (нар. у 1973 годзе), пайшоў па слядах бацькоў і стаў музыкантам.
У 1988 годзе аб’явіла пра спыненне кар’еры спявачкі, аднак праз пяць гадоў зноў пачала працаваць, запісаўшы альбом «Le Danger», выдадзены ў 1996 годзе.
З 2000 па 2012 год запісала пяць сольных альбомаў, сярод іх — альбом дуэтаў з вядомымі французскімі выканаўцамі ў 2006 годзе.
У 2006 годзе ўзнагароджана Вялікім медалём французскага шансона, заснаванага Французскай акадэміяй.
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі