Дыскападобны акунь (Enneacanthus chaetodon) — від прэснаводных рыб сямейства . Жывуць у Злучаных Штатах ад Нью-Джэрсі да цэнтральнай Фларыды. Адметная відавая рыса — чорныя вертыкальныя палоскі па абодвух баках цела.

Назва Родавая назва паходзіць ад грэчаскіх слоў ennea, што азначае «дзевяць разоў», і acanthi, што азначае «шып»Froese, Rainer; Pauly, Daniel (eds.) (2019). .

Апісанне Невялікая рыба: максімальная даўжыня цела — 10 см, сярэдняя — каля 6 сантыметраў. Сярэдняя працягласць жыцця 3-4 гады. Вельмі сціснутае цела з невялікім ротам, з вялікай ніжняй сківіцай, высунутай уверх. Шчылепнае вечка мае чорную пляму, а спінны (верхні), анальны (задні/ніжні) і хваставы плаўнікі чорна-пярэстыя. Спінны плаўнік стаіць вертыкальна з 10 шыпамі, а хваставы плаўнік крыху закруглены. Афарбоўка цела ў асноўным бліскуча-серабрыстая з жоўтымі плямамі. Таксама маюцца шэсць чорных вертыкальных ліній з кожнага боку, пачынаючы з першай лініі, якая праходзіць праз вока, і яшчэ пяць вертыкальных ліній да хваставога плаўніка.

Палавы дымарфізм. Як правіла, самцы больш цяжкія і маляўнічыя, чым самкі. Самцы таксама буйнейшыя з даўжэйшымі плаўнікамі, у той час як самкі становяцца больш пухлымі, калі паспявае ікра.

Пашырэнне Сустракаецца ў Злучаных Штатах ад Нью-Джэрсі да цэнтральнай Фларыды. Ёсць таксама паведамленні, што гэтыя рыбы знаходзяцца ў даліне Дэлавэр, але ва ўловах з гэтай тэрыторыі не трапляўся. Жыве толькі ў неглыбокіх, некаламутных водах азёр, сажалак, рэк і ручаёў з нізкай хуткасцю. Яны цесна звязаны з воднымі раслінамі, бо гэта забяспечвае ім асяроддзе пражывання для пошуку ежы і ўкрыцця. Папуляцыя рыбы пацярпела за апошнія некалькі гадоў з-за дрэннага стану вады і забруджвання.

Гадуецца як акварыумная рыба ў акварыумах з грунтам з дробнага пяску, укрыццямі з раслін і камення.

Від знаходзіцца ў крытычнай небяспецы і ўразлівы на большай частцы свайго арэалу ўздоўж Атлантыкі. Некаторыя з прычын яго заняпаду — высыханне сажалак і балот, а таксама забруджванне вады пестыцыдамі. Акрамя таго, выманне прадстаўнікоў віду ў акварыумы ўяўляе пагрозу для іх папуляцыі ў Вірджыніі.

Асаблівасці біялогіі Прадстаўнікі віду мясаедныя жывёлы. Пераважная крыніца ежы — лічынкі мошак. Таксама дыскападобныя акуні спажываюць шырокі спектр зоапланктону, водных насякомых і ракападобных.

Мірная, прыязная рыба, якая любіць гуртавацца з іншымі прадстаўнікамі свайго віду. Агрэсіўныя і тэрытарыяльныя падчас нерасту.

Самец віду будуе гняздо, звычайна сярод раслін. Самкі адкладаюць ікру ў гняздо, а потым самцы іх адганяюць. Як і іншыя прадстаўнікі роду, самцы ахоўваюць ікру да вылуплення, а часам, магчыма, на працягу тыдня пасля, пакуль маляўкі не пачнуць свабодна плаваць.

Крыніцы

Катэгорыя:Акунепадобныя Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1855 годзе