Шарль Трэнэ (; ,  — , Крэтэй) — французскі спявак і аўтар песень. Яго візітнай карткай была песня La Mer (1943).

Біяграфія Шарль Трэнэ нарадзіўся 18 мая 1913 года ў правансальскім горадзе Нарбона, на поўдні Францыі. З дзяцінства захапляўся музыкай.

З 1933 па 1936 гады выступаў на эстрадзе ў дуэце са швейцарскім піяністам Джоні Хесам. Дуэт запісаў 18 дыскаў на студыі «Pathé». У 1936 годзе Шарля прызвалі на ваенную службу. Вярнуўшыся з яе ў 1937 годзе, пачаў выступаць сола.

Пасля вайны Трэнэ на некалькі гадоў з’ехаў працаваць у ЗША. Увосень 1951 года Трэнэ вярнуўся ў Парыж.

Спявак памёр 19 лютага 2001 года ў парыжскім прыгарадзе Крэтэй, паспеўшы за год да смерці заспець адкрыццё ўласнага дома-музея ў роднай Нарбоне, на авеню Шарля Трэнэ.