Руандыйскі патрыятычны фронт (РПФ, , ) — руандыйская ваенна-палітычная арганізацыя, якая складаецца як з выхадцаў тутсі, так і хуту. Заснавана эмігрантамі ў 1988 годзе ва Угандзе. Набірала членаў з выгнаных з Руанды тутсі і ўмераных хуту ва ўсіх суседніх краінах.
Гісторыя Пасля звяржэння Ідзі Аміна ў 1979 годзе, інтэлігенцыя бежанцаў тутсі ва Угандзе стварыла першую арганізацыю палітычных бежанцаў у рэгіёне — «Альянс за нацыянальнае адзінства» (АНА). Абранне Мілтана Аботэ ў 1980 годзе прывяло да таго, што многія ўцекачы-тутсі далучыліся да апазіцыйных сіл Ёверы Мусевені ў барацьбе за ўладу ў краіне.
У 1981 годзе ўтварыўся першы ўзброены атрад з 27 чалавек на чале з Фрэдам Руігімам і Полам Кагамэ, якія разам выраслі ў лагеры бежанцаў і былі актыўнымі членамі АНА. Баявая група далучылася да ўгандыйскіх апазіцыйных сіл.
Няўдалая сілавая спроба прымусіць усіх бежанцаў-тутсі перасяліцца ў лагеры бежанцаў у лютым 1982 года прывяла да масавай чысткі, у выніку якой 40 000 бежанцаў вярнуліся ў Руанду. Улады краіны заявілі, што прызналі толькі 4000 з іх сваімі грамадзянамі. У сваю чаргу Уганда гатовая была прыняць назад толькі 1000. Астатнія 35000 засталіся ў прававой нявызначанасці ў памежным рэгіёне, і гэтая сітуацыя доўжылася гадамі. Дадзенае становішча прывяло да радыкалізацыі ў асяроддзі бежанцаў, значная частка якіх улілася ў партызанскі рух, складаючы да чвэрці яго колькасці.
Калі войскі групоўкі «Рух нацыянальнага супраціўлення» ў 1986 годзе ўвайшлі ва ўгандыйскую сталіцу Кампалу і быў сфармаваны новы ўрад, Ф. Руігема быў прызначаны намеснікам міністра абароны і намеснікам галоўнакамандуючага арміяй (гэтыя пасады займаў прэзідэнт Мусевені). П. Кагамэ прызначаны выконваючым абавязкі начальніка ваеннай разведкі Уганды. Бежанцы-тутсі складалі непрапарцыйна вялікую колькасць афіцэраў новых угандыйскіх узброеных сіл: яны рана далучыліся да паўстання і, такім чынам, назапасілі больш вопыту.
Уклад тутсі (і, асабліва, народнасці баньяруанда) у вайну быў неадкладна прызнаны новым урадам. Праз шэсць месяцаў пасля прыходу да ўлады Мусевені адмяніў існуючы дзесяцігоддзямі прававы рэжым і заявіў, што ўцекачы, якія пражывалі ва Угандзе, атрымаюць права на грамадзянства праз 10 гадоў.
У снежні 1987 года АНА правёў свой 7-ы з’езд у Кампале і пераназваў сябе ў Руандыйскі патрыятычны фронт (РПФ), стаўшы значна больш мілітарысцкім. З 1990 года арганізацыя разгарнула ўзброеную барацьбу супраць руандыйскага ўрада. У жінўні 1994 года рух захапіў уладу ў краіне.
РПФ стаў кіруючай партыяй Руанды. Ён выйграваў парламенцкія выбары ў 2003 (33 месцы з 80 у парламенце), 2008 (36 месцаў), 2013 (37 месцаў) і 2018 (36 месцаў) і фармаваў кааліцыйныя ўрада.
Прэзідэнты РПФ Фрэд Руігіма (1987—1990) Алексіс Каньярэнгвэ (1990—1998) Поль Кагамэ (з 1998)
Літаратура Wm. Cyrus Reed. The Rwandan Patriotic Front: Politics and Development in Rwanda. A Journal of Opinion, Vol. 23, No. 2, Rwanda (1995) Wm. Cyrus Reed. Exile, Reform, and the Rise of the Rwandan Patriotic Front. The Journal of Modern African Studies, Vol. 34, No. 3 (Sep., 1996)
Катэгорыя:Ваенізаваныя арганізацыі Катэгорыя:Левацэнтрысцкія партыі