Уладзімір Віктаравіч Бокун (нар. , Мінск) — беларускі рэжысёр і прадзюсар.
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Працаваў у творчым аб’яднанні «Тэлефільм». 3 2003 кіраўнік «Студыі-майстэрні Уладзіміра Бокуна».
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1988 года.
Творчасць Рэжысёр-пастаноўшчык фільмаў: хранікальна-дакументальных «Адной зоркі я паўтараю імя» (1981), «Зямля, акрыленая багаццем» (1982), «Каханне яшчэ быць можа» (1984), «Надзя, Надзечка, Надзея» (1985), «Хто дапаможа Анжэле Т.» (1986), «І будзеш шчаслівы ты» (1990), «Справа Ігнатоўскага» (1991), «Ніколі я не паміраў» (1992), «Імша па Купале» (1993), ігравых «Паром» (1988), «Сон» (1989) і інш. Аўтар тэлепраектаў «Лёс чалавека» (2003—07), «Зваротны адлік» (з 2008, і кіраўнік).
Узнагароды Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Прадзюсары Беларусі