Ланжумо () — горад у французскім дэпартаменце Эсон. Насельніцтва — 21 276 чалавек. Адзін з найстаражытнейшых населеных пунктаў у даліне ракі Івет па дарозе з Парыжа ў Арлеан.

Саркафагі IV стагоддзя былі знойдзены на тэрыторыі, дзе сёння размешчана бальніца. Ланжумо і Шыі-Мазарэн уваходзілі ў графства Дрэ. Кароль Людовік IX перадаў герцагам Брэтані абодва гарады, якія пазней перайшлі ва ўладанне дома Анжу. У Ланжумо 23 сакавіка 1568 года быў падпісаны мірны дагавор паміж каталікамі і пратэстантамі для заканчэння Другой гугеноцкай вайны. З 1777 года горадам кіравалі князі Манака з дому Грымальдзі.

У 1911 годзе бальшавікамі пад кіраўніцтвам У. І. Леніна ў Ланжумо была створана Партыйная школа РСДРП — першая навучальная ўстанова для падрыхтоўкі партыйных кадраў з рабочых.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Жэрэмі Менез (нар. 1987) — французскі футбаліст.

Літаратура

Катэгорыя:Камуны дэпартамента Эсон Катэгорыя:Прыгарады Парыжа