«Магіла светлякоў» () — японскі анімацыйны фільм рэжысёра Ісао Такахата, выпушчаны ў 1988 годзе. Па матывах аднайменнага аўтабіяграфічнага рамана Акіюкі Носакі.

Станам на студзень 2024 года фільм займаў 43 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Сюжэт Апошнія дні Другой Сусветнай вайны. Амерыканская авіяцыя бамбуе японскія гарады. У вір штодзённага чалавечага кашмару трапляюць 14-гадовы Сэйта і яго малая сястра Сэцука. Перажыўшы страту блізкіх, яны засталіся зусім адны. Юны хлопчык раптоўна становіцца дарослым, сутыкнуўшыся з жорсткасцю свету. Ён усведамляе, што ад яго залежыць жыццё ягонай маленькай сястры.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы Катэгорыя:Мультфільмы Японіі Катэгорыя:Мультфільмы 1988 года Катэгорыя:Фільмы Японіі Катэгорыя:Фільмы на японскай мове Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы-драмы 1988 года Катэгорыя:Фільмы-драмы, заснаваныя на рэальных падзеях