Мікалай Андрэевіч Паўленка (, с. Савінка, Паласаўскі раён, Валгаградская вобласць, Расія — , г. Прага, Чэхія) — мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне рускай мовы і літаратуры, 1954; аспірантура, 1957).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1957, прафесар кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства), Інстытуце рускай мовы імя А. С. Пушкіна (Пражскі філіял; з 1985, дырэктар).

Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне ў беларускай і рускай мовах; тэорыя мовы; гісторыя пісьма.

Бібліяграфія Развитие белорусского субстантивного словообразования : (Фемининативы. XIV―XX вв.) : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.02.02 / Павленко Николай Андреевич. ― Минск, 1979. Нарысы па беларускаму словаўтварэнню: Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове. — Мінск: Выдавецтва БДУ, 1978. Словообразование имен существительных при помощи суффиксов -ств-о (-ств-а) и -ость (-осць, -асць) в белорусском языке : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Н. А. Павленко. ― Минск, 1958.

Літаратура Павленко Николай Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 675.

Паўленка Мікалай Андрэевіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 418. Паўленка Мікалай Андрэевіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 217. Мікалай Андрэевіч Паўленка (да 60-годдзя з дня нараджэння) / І. К. Германовіч // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1986. — № 3. — С. 76. Николай Андреевич Павленко / А. Е. Супрун // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1987. — № 2. — С. 78.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі