Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў (нар. ) — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2004)Вагабов Абдулвагаб Исакович .
Біяграфія
Нарадзіўся ў Дагестане.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе пасля заканчэння аддзялення гідрамеліярацыі Махачкалінскага сельскагаспадарчага тэхнікума. У 1984 годзе скончыў інжынерны факультэт Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытута ў горадзе Балашыха. У 1993 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 1974 па 1989 гады працаваў майстрам, прарабам, галоўным інжынерамі і начальнікам перасоўнай механізаванай калоны ў сістэме «Водгаспбуд». З 1989 па 1997 гады ўзначальваў арэндны будаўніча-мантажны трэст № 41 у Смаргоні. З 1997 года працаваў на кіруючых пасадах у ААТ «Гроднапрамбуд». З 2000 года генеральны дырэктар ААТ «Гроднапрамбуд».
Спасылкі Вагабов Абдулвагаб Исакович «Перейдешь порог — пройдешь и горы». Директор «Гроднопромстроя» о формуле успеха
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР