Людміла Мікалаеўна Чумак (, в. Крамяніца, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1999), прафесар (2004).

Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1971), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1976).

Працавала ў Парэцкай СШ (Лідскі раён, Гродзенская вобласць), СШ № 12 г. Гродна, Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1977, філалагічны факультэт, кафедра прыкладной лінгвістыкі, у 1994—2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: сінтаксіс сучаснай рускай мовы; руская мова як замежная; сацыялінгвістыка; лінгвакультуралогія.

Літаратура Чумак Людмила Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 555. Чумак Людмила Николаевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 462.

Чумак Людміла Мікалаеўна // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 324. Людміла Мікалаеўна Чумак // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2001. — № 1. — С. 93. Кафедра прыкладной лінгвістыкі // Філалагічны факультэт : да 70-годдзя заснавання / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2009. — С. 153—156.

Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі