Пхеньянскі міжнародны аэрапорт Сунан () — асноўны аэрапорт Паўночнай Карэі, галоўны транзітны вузел дзяржаўнай авіякампаніі Air Koryo. Размешчаны за 24 км ад цэнтра Пхеньяна.
Апісанне Станам на 2011 год рэжым працы аэрапорта летам — з 6:00 да 22:00, а зімой — з 7:00 да 21:00.
Сунан мае 2 узлётна-пасадачныя паласы (01/19 і 17/35), станам на 2022 год аэрапорт эксплуатуе адну ўзлётна-пасадачную паласу (17/35).
У аэрапорце базуецца нацыянальная дзяржаўная авіякампанія Air Koryo.
У 2011 годзе пачалася рэканструкцыя аэрапорта. Да ліпеня 2015 года быў пабудаваны новы тэрмінал.
Гісторыя Па заканчэнні савецка-японскай вайны у перыяд з верасня 1945 года па 1949 год на аэрадроме базіравалася 252-я штурмавая авіяцыйная Чырванасцяжная дывізія на самалётах Іл-2 і Іл-10, у лютым 1949 года пераназваная ў 109-ю штурмавую авіяцыйную Чырванасцяжную дывізію.
Пункты прызначэння і перавозчыкі
Унутраныя
Air KoryoAir Koryo — The Official Webpage of the national airline of the DPRK Чханджын Хэджу Хамхын Самджыён
Абласныя АвіякампаніяНапрамак Air ChinaПекін-Сталічны Air KoryoПекін-Сталічны, Пудун (Шанхай)North Korea’s Air Koryo flying to Shanghai twice weekly — UPI.com, Шэньян, Уладзівасток Чартарныя рэйсы: Шэньчжоў, Харбін
Катэгорыя:Транспарт у Паўночнай Карэі Катэгорыя:Аэрапорты