NCT (; абрэвіятура ад Neo Culture Technology, літ. пераклад: Тэхналогія новай культуры) — паўднёвакарэйскі бой-бэнд, створаны SM Entertainment у 2016 годзе. Станам на красавік 2021 года гурт складаецца з 23-х удзельнікаў і падзелены на чатыры розныя суб'юніты. Гурт уяўляе сабою праект з неабмежаванай колькасцю ўдзельнікаў, таму немагчыма канчаткова сказаць, колькі яшчэ чалавек будзе дададзена ў будучыні.
Назва і канцэпт У студзені 2016 года заснавальнік SM Entertainment, Лі Су Ман, выступіў з прэзентацыяй пад назвай «SMTOWN: Neo Culture Technology 2016» на SM Coex Artium. Лэйбл планаваў стварыць новы гурт, які б «адпавядаў» іх асаблівай стратэгіі культурнага зместу: меў «неабмежаваную» колькасць удзельнікаў, якія б дэбютавалі ў асобных саб-юнітах гурта. Акрамя таго, саб-юніты маглі б «супрацоўнічаць» адзін з адным. Пазней была абвешчана назва гурта, NCT, што з’яўляецца абрэвіятурай назвы прэзентацыі. NCT стаў першым айдал-гуртам SM Entertainment пасля дэбюту Red Velvet у 2014 годзе і першым мужчынскім гуртам пасля дэбюту Exo ў 2012 годзе.
Гісторыя
2013—2016: фармаванне і пераддэбютная дзейнасць Перад тым, як далучыцца да SM Entertainment, некаторыя ўдзельнікі ўжо з’яўляліся ў індустрыі забаў. Джэно з’яўляўся ў розных рэкламных роліках у дзяцінстве. Джысон у дзяцінстве быў акцёрам і здымаўся ў такіх фільмах, як «Хлопцы, будзьце цікаўнымі» (2012) і «Ідзі, спыніся, забей» (2013). Чэнлэ быў спеваком на кітайскай сцэне з 2009 па 2015 гады; ён выпусціў тры альбомы і выступіў з сольным канцэртам у Кітаі. У 2011 годзе Юта ўзяў удзел у ў спеўным конкурсе Juice Winter Collection у Японіі, тымчасова Тэн удзельнічаў у тайскім тэлешоу Teen Superstar пад псеўданімам TNT. Сяаджун быў удзельнікам спеўнай праграмы Zhejiang TV X-Fire у лістападзе 2015 года.
Джоні, Юта, Тэн, Марк і Рэнджун далучыліся да кампаніі праз SM Global Auditions, а астатнія ўдзельнікі былі знойдзены праз вулічны кастынг, асабістыя рэкамендацыі і грамадскія забаўляльныя шоу. Да свайго дэбюту ў якасці членаў NCT 19 з 23 цяперашніх удзельнікаў NCT былі прадстаўлены ў складзе SM Rookies, групы трэйні пад кіраўніцтвам SM Entertainment, створанай у снежні 2013 года. Першымі прадстаўленымі ўдзельнікамі NCT сталі Тэён і Джэно. Шаснаццаць іншых удзельнікаў былі прадстаўлены праз SM Rookies да пачатку студзеня 2016 года.
Тэён выпусціў кароткі рэп-трэк «Open the Door» у ліпені 2014 года і стаў сувыканаўцам другога сінгла Red Velvet «Be Natural» у кастрычніку таго ж года. Разам з Джоні, Ютам, Тэнам, Джэхёнам, Маркам, Джэно, Донхёкам, Джэмінам і Джысонам ён з’явіўся на шоу Mnet Exo 90:2014 (у якім удзельнічалі калегі па лэйбле Exo), дзе яны выконвалі танцы пад K-pop песні 90-х. Са студзеня па чэрвень 2015 года Доён і Джэхён былі галоўнымі МС на музычным шоу Show Champion; з ліпеня па снежань таго ж года Юта была прадстаўніком на Abnormal Summit, тэлепраграме, у якой некарэйскія мужчыны абмяркоўваюць карэйскую культуру. Марк, Джэно, Донхёк, Джэмін і Джысон былі мышагоншчыкамі на шоу Disney Channel Korea The Mickey Mouse Club.
Удзельнікі Узята з профіля гурта на афіцыйным сайце SM Entertainment.
Імя Дата дэбюту Суб'юніты Заўвагі U 127 Dream WayV Тэіль 9 красавіка 2016 Тэён Лідар NCT 2020; лідар NCT 127 Доён Тэн Джэхён Марк Юта 7 ліпеня 2016 Вінвін Хэчан Рэнджун 24 жніўня 2016 Джэно Джэмін Чэнлэ Джысон Джоні 6 студзеня 2017 Чону 18 лютага 2018 Лукас Кун 14 сакавіка 2018 Лідар WayV Сяаджун 17 студзеня 2019 Хендэры Ян’ян Шатара 12 кастрычніка 2020 Дэбютуюць у будучым суб'юніце Сончан
Саб'юніты NCT U — удзельнікі мяняюцца ў залежнасці ад канцэпта песні NCT 127 — Тэіль, Джоні, Тэён, Юта, Доён, Джэхён, Вінвін, Чону, Марк і Хэчан NCT Dream — Марк, Рэнджун, Джэно, Хэчан, Джэмін, Чэнлэ і Джысон WayV — Кун, Тэн, Вінвін, Лукас, Сяаджун, Хендэры і Ян’ян WayV-Kun & Xiaojun — Кун, Сяаджун WayV-Ten & Yangyang — Тэн, Ян’ян WayV-Lucas & Hendery — Лукас, Хендэры
Шкала часу
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
NCT 2018 Empathy (2018) NCT 2020 Resonance (2020) Universe (2021) Golden Age (2023)
Заўвагі
Катэгорыя:K-pop гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2016 годзе