Дом па Ленінскай вуліцы, 29а — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Гісторыя Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя паміж вуліцамі Вялікай Садовай і Малой Садовай як даходны дом, быў прыватнаўласніцкім.

У 1920-я гг. нацыяналізаваны. Выкарыстоўваўся як жылы. Сёння там размяшчаюцца абутковая майстэрня і розныя ўстановы.

Архітэктура

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Галоўным фасадам замыкае дворык, утвораны дамамі № 29 і 31 па вул. Ленінскай і домам № 19 па Пажарным завулку. Паверхі падзелены шырокім гзымсавым паяском. Сцены галоўнага фасада гладкія, атынкаваныя. Асіметрычным фасад робіць праязная арка, якая мае цыліндрычныя скляпенні. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя невялікіх памераў, другога — прамавугольныя вялікіх памераў. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны.

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва