Хуан Негрын Лопес (; 3 лютага 1892 — 12 лістапада 1956) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, фізіёлаг.
Біяграфія Паходзіў з сям’і суднаўладальніка з Канарскіх астравоў, вучыўся ў Іспаніі і Германіі, скончыў медыцынскі факультэт Лейпцыгскага ўніверсітэта.
З 1929 года — член Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі. У перыяд грамадзянскай вайны з верасня 1936 года па май 1937 года — міністр фінансаў, з мая 1937 года — прэм’ер-міністр; пазней заняў таксама пасаду міністра абароны. З сакавіка 1939 года — у эміграцыі. У 1945 годзе склаў з сябе паўнамоцтвы кіраўніка рэспубліканскага ўрада Іспаніі ў эміграцыі.
Пасля Другой сусветнай вайны выступіў з падтрымкай палітыкі ЗША і ў прыватнасці плана Маршала, выказваючыся за распаўсюджванне гэтай праграмы на Франкісцкую Іспанію.
Літаратура Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия. 1973—1982. Том 10. НАХИМСОН — ПЕРГАМ. 1967. Дипломатический словарь. Гл. ред. А. Я. Вышинский и С. А. Лозовский. М., 1948.
Катэгорыя:Старшыні ўрада Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Фізіёлагі Катэгорыя:Вучоныя Іспаніі Катэгорыя:Палітыкі Іспаніі Катэгорыя:Міністры Іспаніі