Формула-1 2022 года — 73-і сезон чэмпіянату свету аўтагонак машынамі Формулы-1 пад эгідай МАФ. Формула-1 з'яўляецца найвышэйшым ўзроўнем спаборніцтваў сярод спартыўных машын з адкрытымі коламі. Чэмпіянат 2022 складаецца з 22 Гран-пры, якія праводзяцца па ўсім свеце і расклад састаўлены такім чынам, каб скончыць раней ніж у мінулыя гады і пазбегнуць перасячэнняў з Чэмпіянатам Свету па футболе.
Кіроўцы змагаюцца за тытул Чэмпіёна Свету, каманды змагаюцца за тытул Чэмпіёна Свету сярод Канструктараў. Чэмпіянат 2022 адзначаецца значнымі зменамі тэхнічных патрабаванняў да балідаў. Гэтыя змены планаваліся на сезон 2021 года, але былі адкладзены праз пандэмію COVID-19. Макс Верстапен, пілот каманды Red Bull Racing, з'яўляецца дзеючым чэмпіёнам сярод пілотаў, у той час як Mercedes — дзеючы чэмпіён сярод канструктараў.
Удзельнікі Наступныя канструктары ды гоншчыкі былі зацверджаны для ўдзелу ў чэмпіянаце свету 2022 года. Пастаўшчык шын для ўсіх каманд — Pirelli. Кожная каманда павінна заявіць прынамсі двух пілотаў, па адным на кожны з дзвюх абавязковых машын. +Каманды і пілоты, якія ўдзельнічалі ў Чэмпіянаце Свету 2022КамандаКанструктарШасіРухавікПілоты№ІмяТуры Alfa Romeo F1 Team OrlenAlfa Romeo-FerrariC42"Alfa Romeo clear up confusion over name of 2022 car RacingNews365. Retrieved 1 February 2022.Ferrari 066/72477 Чжоў Гуаньюй Вальтэры Ботас1–161–16 Scuderia AlphaTauriAlphaTauri-RBPTAT031022 П'ер Гаслі Юкі Цунода1–161–16 BWT Alpine F1 TeamAlpine-RenaultA522Renault E-Tech RE221431 Фернанда Алонса Эстэбан Акон1–161–16 Aston Martin Aramco Cognizant F1 TeamAston Martin Aramco-MercedesAMR2227518 Ніка Хюлькенберг Себасцьян Фетэль Лэнс Строл1–23–161–16 Scuderia FerrariFerrariF1-75Ferrari 066/71655 Шарль Леклер Карлас Сайнс1–161–16 Haas F1 TeamHaas-FerrariVF-22Ferrari 066/72047 Кевін Магнусен Мік Шумахер1–161–16 McLaren F1 TeamMcLaren-MercedesMCL36Mercedes-AMG F1 M1334 Даніэль Рыкарда Ланда Норыс1–161–16 Mercedes-AMG Petronas F1 Team MercedesF1 W13Mercedes-AMG F1 M134463 Льюіс Хэмілтан Джордж Расэл1–161–16 Oracle Red Bull RacingRed Bull-RBPTRB18111 Макс Верстапен Серхіа Перэс1–161–16 Williams RacingWilliams-MercedesFW44Mercedes-AMG F1 M13 62345 Нікалас Латыфі Алекс Албан
Нік дэ Врыс1–161–1616Крыніцы:
Рэзервовыя пілоты ў свабодных практыках На працягу сезона 5 гоншчыкаў удзельнічалі ў свабодных практыках у якасці тэставых або трэціх пілотаў. Падчас Гран-пры Іспаніі Юры Віпс і Нік дэ Врыс пілатавалі машыны Red Bull Racing і Williams адпаведна. Дэ Врыс таксама практыкаваўся на Mercedes і на Aston Martin падчас Гран-пры Францыі і Італіі адпаведна. Робэрт Кубіца пілатаваў Alfa Romeo падчас трох Гран-пры, Ліам Лоўсан вадзіў AlphaTauri падчас Гран-пры Бельгіі і Антоніа Джавінацы ездзіў за Haas падчас узгаданага Гран-пры Італіі.Official entry lists:
Змены ў камандах Honda абвясціла, што не будзе пастаўляць рухавікі пасля 2021. Кампанія пастаўляла сілавыя агрэгаты Scuderia AlphaTauri (раней называлася Scuderia Toro Rosso ) з 2018 і Red Bull Racing з 2019. Затым Red Bull Racing забрала сабе праграму распрацоўкі рухавікоў ад Honda і кіруе ёю ў рамках новага падраздзялення пад назвай Red Bull Powertrains. Рашэнне было прынята пасля таго, як пасля перамоваў іншыя дзевяць каманд пагадзіліся прыпыніць распрацоўкі рухавікоў да 2025 года. Red Bull Racing прызналі, што пакінулі б чэмпіянат, калі б не было ўзгоднена гэта замарозка распрацоўкі рухавікоў, паколькі яны не маглі стварыць абсалютна новы рухавік. Пры гэтым абедзве каманды Red Bull Racing і Renault не жадалі аднаўляць былое партнёрства.
Змены ў складах каманд Перад Гран-пры Нідэрландаў 2021 года Кімі Райканен абвясціў аб завяршэнні кар'еры пасля заканчэння чэмпіянату, правёўшы ў выніку 19 сезонаў ў Формуле-1. Месца Райканена ў Alfa Romeo заняў Валтэры Ботас, які пакінуў Mercedes у канцы 2021 года. Джордж Расэл змяніў Ботаса, вызваліўшы сваё месца ў Williams, якое заняў колішні пілот Red Bull Аляксандр Албон.
Пілот Формулы-2 Чжоў Гуаньюй перайшоў у Формулу-1 з Alfa Romeo замест Антоніа Джавінацы, які пакінуў каманду ў канцы 2021 года. Чжоў стаў першым кітайскім пілотам у Формуле-1.
Першапачаткова Мікіта Мазепін павінен быў выступаць за Haas другі год запар. Пасля расейскага ўварвання ва Украіну і скасавання тытульнага спонсарства Уралкалія яго кантракт быў разарваны. Яго замяніў Кевін Магнусен, які апошні раз выступаў у 2020 годзе з той жа камандай.
Змены цягам сезона Напярэдадні Гран-пры Бахрэйна Себасцьян Фетэль з Aston Martin здаў станоўчы тэст на каранавірус. Яго замяніў рэзервовы пілот Ніка Хюлькенберг, які апошні раз удзельнічаў на Гран-пры Айфеля 2020 года за колішнюю каманду Racing Point. Хюлькенберг таксама быў заменіў Фетэля і на наступным Гран-пры Саудаўскай Аравіі.
Падчас уік-энду на Гран-пры Італіі Аляксандр Албан з Williams захварэў на апендыцыт і быў вымушаны прапусціць гонку. Яго замяніў запасны пілот Mercedes і чэмпіён Формулы-E сезона 2020/21 Нік дэ Врыс, для якога гэта стала дэбютам у Формуле-1.
Каляндар Каляндар 2022 года складаецца з дваццаці двух Гран-пры, якія падпарадкоўваюцца дазвольным правілам адносна COVID-19, вызначаным мясцовымі органамі ўлады і Formula One Group. №Гран-прыТрасаДата гонкі1Гран-пры Бахрэйна Міжнародны аўтадром Бахрэйна, Сахір20 сакавіка2Гран-пры Саудаўскай Аравіі Гарадская траса Джыда, Джыда27 сакавіка3Гран-пры Аўстраліі Альберт Парк, Мельбурн10 красавіка4Гран-пры Эміліі-Раманьі Аўтадром Імалы, Імала24 красавіка5Гран-пры Маямі Міжнародны аўтадром Маямі, Маямі-Гардэнс, Фларыда8 траўня6Гран-пры Іспаніі Траса Барселоны, Каталунья Мантмела, Барселона22 траўня7Гран-пры Манака Манака, Монтэ-Карла29 траўня8Гран-пры Азербайджана Гарадская траса Баку, Баку12 чэрвеня9Гран-пры Канады Аўтадром імя Жыля Вільнёва, Манрэаль19 чэрвеня10Гран-пры Вялікабрытаніі Аўтадром Сільверстоўн, Сільверстоўн3 ліпеня11Гран-пры Аўстрыі Рэд Бул Рынг, Шпільберг10 ліпеня12Гран-пры Францыі Поль Рыкар, Ле-Кастэле24 ліпеня13Гран-пры Венгрыі Хунгарорынг, Будапешт31 ліпеня14Гран-пры Бельгіі Аўтадром Спа-Франкаршам, Спа28 жніўня15Гран-пры Нідэрландаў Траса Зандвурт, Зандвурт4 верасня16Гран-пры Італіі Нацыянальны Аўтадром Монцы, Монца11 верасня17Гран-пры Сінгапура Гарадскі аўтадром Марына Бэй, Сінгапур2 кастрычніка18Гран-пры Японіі Аўтадром Сузука, Сузука9 кастрычніка19Гран-пры ЗША Аўтадром Амерык, Остын23 кастрычніка20Гран-пры Мехіка Аўтадром імя братоў Радрыгес, Мехіка30 кастрычніка21Гран-пры Сан-Паўлу Аўтадром імя Жозэ Карлоса Пасэ, Сан-Паўлу13 лістапада22Гран-пры Абу-Дабі Аўтадром Яс-Марына, Абу-Дабі20 лістападаКрыніцы:
Пашырэнні календара і змены
Гран-пры Аўстраліі, Канады, Японіі і Сінгапура вярнуліся ў каляндар пасля двухгадовага перапынку з-за пандэміі COVID-19. Дэбютаваў Гран-пры Маямі, гонка якога праходзіла на міжнародным аўтадроме Маямі ў Маямі-Гардэнс, Фларыда. Гран-пры Партугаліі, Штырыі і Турцыі не ўвайшлі ў спіс гонак 2022 года. Яны былі спецыяльна дададзены ў каляндар 2021 года ў сувязі з пандэміяй COVID-19, каб забяспечыць магчымасць правядзення як мага большай колькасці гонак. Гран-пры Катара, якое дэбютавала ў чэмпіянаце 2021 года на міжнароднай трасе Ласайл, адсутнічае ў календары 2022 года. Вяртанне Гран-пры запланавана ў 2023 годзе на новай, спецыяльна пабудаванай трасе пасля гадавога перапынку, падчас якога краіна будзе засяроджана на правядзенні чэмпіянату свету па футболе. Гран-пры Кітая павінна было быць у календары 2022 года, але не было ўключана праз абмежаванні на паездкі ў Кітай, звязаныя з пандэміяй COVID-19. Гран-пры павінна вярнуцца ў чэмпіянат у 2023 годзе. Гран-пры Расіі, якое павінна было адбыцца 25 верасня як 17-ы тур чэмпіяната, першапачаткова было выключана з календара ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну, але потым канчаткова адменена. Гран-пры планавалася замяніць, але пазней ад гэтага адмовіліся.
Змены рэгламенту
Кіраванне гонкамі Майкл Масі, які займаў пасаду гонкавага дырэктара пасля смерці Чарлі Уайтынга ў 2019 годзе, быў зняты з пасады пасля расследавання Гран-пры Абу-Дабі 2021 года. У рамках рэструктурызацыі кіравання гонкамі Масі быў заменены былым гонкавым дырэктарам DTM Нільсам Вітыхам і гонкавым дырэктарам WEC Эдуарда Фрэйтасам . Яны выконвалі ролю дырэктара па чарзе. Хербі Блэш, былы намеснік Уайтынга, быў прызначаны пастаянным старэйшым дарадцам дырэктара гонкі.
FIA таксама прадставіла новую віртуальную сістэму кантролю за гонкамі, падобную да відэаасістэнт арбітра ў футболе, а таксама забараніла камунікацыю каманд з гонкавай дырэкцыяй, якая магла ўплываць на іх рашэнні. Радыё паміж камандамі і афіцыйнымі асобамі FIA таксама больш не транслюецца па тэлебачанні ў мэтах бяспекі афіцыйных прадстаўнікоў. Працэдура вяртання гоншчыкаў у кола з лідарамі была перагледжана Спартыўным Кансультатыўным Камітэтам Формулы-1 пасля супярэчлівых рашэнняў падчас Гран-пры Абу-Дабі 2021 года.
Тэхнічны рэгламент Тэхнічны рэгламент быў кардынальна перагледжаны ў чэмпіянаце свету 2022 года. Гэтыя змены планавалася ўвесці ў 2021 годзе, а каманды распрацоўвалі свае аўтамабілі на працягу 2020. Але ўвядзенне новага рэгламенту было адкладзена да чэмпіянату 2022 года праз пандэмію COVID-19. Пасля абвешчэння аб затрымцы, камандам было забаронена праводзіць любыя распрацоўкі сваіх машын 2022 года на працягу 2020 каляндарнага года. Перад пачаткам сезона FIA заявіла, што чакае скарачэнне ўдвая розніцы ў тэмпах аўтамабіляў паміж самай хуткай і самай павольнай камандамі на стартавай сетцы ў параўнанні з 2021 годам.
З пілотамі праводзіліся кансультацыі па распрацоўцы новага тэхнічнага рэгламенту, які наўмысна быў напісаны як абмежавальны, каб прадухіліць каманды ад распрацоўкі радыкальных дызайнаў, якія абмяжоўваюць магчымасць пілотам здзяйсняць абгоны. FIA стварыла спецыялізаваную інжынерную рабочую групу, якой было даручана выявіць і закрыць шчыліны ў правілах да іх публікацыі. Ліквідацыя шчылін, тэарэтычна, перашкодзіць адной камандзе мець дамінуючую машыну і, у сваю чаргу, дазволіць стварыць больш жорсткую канкурэнцыю паміж ўсімі камандамі, адначасова паляпшаючы эстэтычны выгляд балідаў. Гэтая філасофія была асноўнай мэтай новых правілаў. Дызайнер балідаў Red Bull Эдрыян Ньюі адзначыў, што змены рэгламенту сталі найбольш значнымі ў Формуле-1 з сезона 1983 года.
Спартыўны рэгламент
Сістэма налічэння балаў у спрынтах Упершыню фармат быў апрабаваны пад назвай «спрынтарская кваліфікацыя» ў 2021 годзе. У гэтым чэмпіянаце ён вярнуўся, але пад назвай «спрынт». Фармат уікэнду не змяніўся з 2021 года і правядзенне было вызначана на Гран-пры Эміліі-Раманьі, Аўстрыі і Сан-Паўлу, пры гэтым балы цяпер прысуджаюцца першым васьмі пілотам, а не тром, як гэта было ў 2021 годзе. У адрозненне ад папярэдняга сезона, гоншчык, які пакажа лепшы час у кваліфікацыі, будзе залічаны ў якасці афіцыйнага уладальніка поўла, а пераможца спрынту па-ранейшаму мае права стартаваць у Гран-пры з першага месца на стартавай сетцы.
Сістэма налічэння балаў у скарочаных гонках Пасля спрэчак вакол налічэння ачкоў на Гран-пры Бельгіі 2021 года, які прайшоў толькі пад аўтамабілем бяспекі, крытэрыі налічэння ачкоў за незавершаныя спаборніцтвы, былі зменены. Патрабаванне, зацверджанае Сусветнай Радай аўтаспорту, было зменена такім чынам:
Ачкі не налічваюцца, калі не было завершана прынамсі 2 круга ва ўмовах зялёнага сцяга . Калі пройдзена два або больш кругоў, але менш за 25% запланаванай дыстанцыі гонкі, ачкі налічваюцца па схеме 6–4–3–2–1 найлепшым 5-і пілотам. Калі пройдзена 25%–50% ад запланаванай дыстанцыі гонкі, балы налічваюцца па схеме 13–10–8–6–5–4–3–2–1 найлепшым 9-і пілотам. Калі пройдзена 50%–75% запланаванай гоначнай дыстанцыі, балы налічваюцца па схеме 19–14–12–10–8–6–4–3–2–1 найлепшым 10-і пілотам. Калі пройдзена больш за 75% запланаванай дыстанцыі гонкі, налічваюцца поўныя балы.
Папярэднія крытэрыі дзейнічалі больш за 40 гадоў да змены, апошні раз абнаўляліся паміж сезонамі 1977 і 1980 гадоў.
Акрамя таго, ачко за найхутчэйшы круг цяпер налічваецца толькі ў тым выпадку, калі пройдзена мінімум 50% запланаванай дыстанцыі гонкі.
Працэдуры і пратаколы аўтамабіля бяспекі