Каралеўства Італія і Трэці Рэйх былі асноўнымі саюзнікамі іспанскіх нацыяналістаў у грамадзянскай вайне 1936—1939 гадоў. Краіны не толькі матэрыяльна дапамагалі паўстанцам, але і накіравалі ў зону баявых дзеянняў воінскія часці. Італьянскія вайскоўцы, як саюзныя нямецкія і варожыя савецкія, што дапамагалі рэспубліканскаму боку, афіцыйна называліся добраахвотнікамі, бо ўдзел дзяржавы ў канфлікце быў таемным.
Адначасна італьянцы ваявалі ў складзе інтэрнацыянальных брыгад за прыхільнікаў Рэспублікі.
Перадумовы ўдзелу У 1931 годзе да ўлады ў Іспаніі прыйшлі антыманархічныя сілы, перамогшы на муніцыпальных выбарах у буйных гарадах краіны. Каралю Альфонсу XIII прыйшлося эміграваць. Іспанія была абвешчана рэспублікай. Новы ўрад, які прадстаўляў ліберал-сацыялістаў, правёў серыю рэформаў, што выклікалі напружанне ў грамадстве і рост радыкалізму. У 1936 годзе былі праведзены парламенцкія выбары. Перамогу на іх атрымаў «Народны фронт». Ён аб’ядноўваў сацыялістаў, камуністаў, анархістаў і левых лібералаў.
На гэтым фоне адбывалася нарастанне гвалту ў краіне, тэрактаў і сутыкненняў паміж правымі і левымі радыкаламіШубин А. В. Великая испанская революция. — М.:URSS, Книжный дом «Либроком», 2011. — С. 80-81, 90-91..
Для Італіі Пірэнейскі паўвостраў з’яўляўся надзвычай важным рэгіёнам — узмацненне ўплыву ў Заходнім Міжземнамор’і дазваляла як стварыць непасрэдную пагрозу брытанскаму Гібралтару, праз які Вялікабрытанія кантралявала выхад у Атлантыку, так і аказваць ціск на Францыю. Яшчэ ў сакавіку 1934 года ў Рыме быў заключаны дагавор паміж італьянскім лідарам Беніта Мусаліні і прыхільнікамі іспанскай манархіі, згодна з якім дучэ абяцаў садзейнічанне ў звяржэнні рэспубліканскага ўрада як зброяй, так і грашымаПлатошкин Н. Н. Гражданская война в Испании. 1936-1939. М., 2005, 480 с..
Італьянскае кіраўніцтва меркавала, што за кошт інтэрвенцыі ў Іспаніі адбудзецца паляпшэння ўнутранага палітычнага клімату. Раней гэта планавалася здзейсніць вайной супраць Абісініі (Эфіопіі), але афрыканскія падзеі не паўплывалі на ўзмацненне італьянскіх фашыстаўМакулов С.С. Роль Италии в гражданской войне в Испании глазами советской печати (1936-39) // Genesis: исторические исследования. — 2017. - № 11. - С.13-17. DOI: 10.25136/2409-868X.2017.11.24923.
Дзяржаўнае ўмяшанне Італьянская акупацыя Мальёркі За некаторы час да поўнага ўмяшання Італіі ў грамадзянскую вайну ў Іспанію была паслана дыверсійная група пад камандаваннем лідара чорнакашульнікаў Арканавальда Банакорсі, якая высадзілася на востраве Маёрка і захапіла ягоMr. Ray Moseley. Mussolini’s Shadow: The Double Life of Count Galeazzo Ciano. Yale University Press, 2000. Pp. 27.. Банакорсі быў прызначаны праконсулам Балеарскіх астравоў. Ён абвясціў Маёрку бестэрміновым валоданнем ІталііRaanan Rein. Spain and the Mediterranean Since 1898. London, England, UK; Portland, Oregon, USA: FRANK CASS, 1999. Pp. 155.. Банакорсі быў ініцыятарам жорсткага тэрору, у выніку якога было расстраляна больш за 3 000 чалавек (большая частка — камуністы), уключаючы ўсіх зняволеных. Захапіўшы Пальму-дэ-Маёрку, ён перайменаваў галоўную вуліцу ў Via Roma (Рымская вуліца) і ўсталяваў на ёй помнікі Рымскага арлаAbulafia, David. 2001. The Great Sea: A Human History of the Mediterranean. Oxford University Press. p. 604. Пазней за сваю дзейнасць на востраве быў узнагароджаны медалямі. Мальёрка стала авіябазай для італьянскіх ВПС, якія здзяйснялі налёты на прыбярэжныя гарады мацерыковай Іспаніі, кантраляваныя войскамі рэспубліканцаўS. Balfour. Spain and the Great Powers in the Twentieth Century. Routledge, London, England, UK; New York, New York, USA: 1999. p. 172..
Легіянерская авіяцыя
28 ліпеня 1936 года, пасля франкісцкага бунту, у Іспанскае Марока прыбылі першыя італьянскія і германскія транспартныя самалёты, а ў пачатку жніўня ў іспанскія тэрытарыяльныя воды ўвайшлі ваенныя караблі гэтых дзяржаў.
Перад гэтым нацыяналісты звярнуліся да італьянскага консула ў Танжэры і італьянскага ваеннага аташэ маёра Лукардзі з просьбай да Беніта Мусаліні даць больш за два дзясяткі транспартных самалётаў, знішчальнікі для іх прыкрыцця, а таксама транспартныя караблі. Першапачаткова, нягледзячы на спачуванне да паўстанцаў, Мусаліні не хацеў адпраўляць самалёты на дапамогу, але перадумаў. 27 ліпеня ён загадаў ВПС адправіць 12 транспартных самалётаў Savoia-Marchetti SM.81 Pipistrello з італьянскімі экіпажаміEnciclopedia. Enciclopedia ilustrada de la aviación. — Delta, 1982. — Т. 3. — ISBN 8485822382. (старонка 682).
Паколькі Італія афіцыйна не ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі, на ўсіх самалётах былі прыбраны знакі ВПС Італіі, а экіпажы атрымалі падробленыя іспанскія дакументы на выпадак, калі ім давядзецца здзейсніць вымушаную пасадку па шляху іх руху. Самалёты аказвалі садзейнічанне па перакідцы франкістаў на мацерыковую Іспанію (паветраны мост праз Гібралтар). Паступова колькасць італьянскай авіяцыі расла. Мусаліні адпраўляў туды ўжо і бамбардзіроўшчыкі, і знішчальнікі. На італьянскія самалёты, як і ў выпадку з нямецкім легіёнам «Кондар», наносіліся апазнавальныя знакі Ejército del Aire ВПС франкістаў.
Мусаліні адпраўляў у Іспанію найноўшыя на той час тыпы італьянскіх самалётаў. Першапачаткова гэта былі транспартныя Savoia-Marchetti SM.81 Pipistrello. Для іх суправаджэння і абароны ў паветры ўжываліся знішчальнікі Fiat CR.32. У Іспаніі былі апрабаваны найноўшыя італьянскія штурмавікі Breda Ba.65. Як толькі ў Італіі з’яўляліся новыя тыпы ваенных самалётаў, яны тут жа адпраўляліся на вайну, дзе прама ў баявых умовах праходзілі практычныя выпрабаванні. Да 1939 года італьянскі кантынгент меў у сваім распараджэнні Fiat BR.20 Cicogna, Savoia-Marchetti SM.79 Sparviero, Fiat CR.32, Fiat G. 50, IMAM Ro.37 і Caproni Ca.310, усяго больш за 720 самалётаў.
Італьянскі экспедыцыйны корпус
Першыя часці італьянскага экспедыцыйнага корпуса былі адпраўлены ў Іспанію 23 снежня 1936 года.
Па савецкіх звестак, на пачатак сакавіка 1937 года корпус уключаўСамойлов, 1940, с. 21.: Упраўленне корпуса (са штабам і службамі). Чатыры дывізіі: дывізія «Літорыа» 1-я валанцёрская дывізія «Божая воля» 2-я валанцёрская дывізія «Чорнае полымя» 3-я валанцёрская дывізія «Чорныя пёры». Дзве змешаныя італа-іспанскія брыгады (з якіх кожная фактычна была роўнай дывізіі). Корпусная артылерыйская група ў складзе васьмі артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох зенітных батарэй. Групы спецыяльных войскаў у складзе аднаго танкавага батальёна, чатырох асобных танкавых рот, роты бронемашын, мотакулемётнай роты і двух агнямётна-хімічных рот. Аўтатранспартная манеўраная група (каля 1300 аўтамашын), прызначаная для аператыўных і тактычных перакідак пяхоты і для абслугоўвання корпуснага тылу. Інжынерныя войскі (сапёрная рота, радыёрота, радыёатряд, пеленгатарны атрад). Авіяцыя (больш за 100—120 адзінак). Сем запасных пяхотных батальёнаў.
Ваенна-тэхнічная дапамога Са снежня 1936 па красавік 1939 года ў Іспанію было пастаўлена 3 400 кулямётаў, 1 400 мінамётаў, 1 800 гармат, 6 800 машын, 160 танкаў і 760 самалётаў. Агульны кошт ваеннай дапамогі склаў ад 6 да 8,5 млн лірWalker, 2003, с. 17..
У рамках ваенна-тэхнічнай дапамогі франкістам іспанскай кампаніяй Hispano-Suiza пачалася зборка італьянскіх знішчальнікаў Fiat CR.32, якія атрымалі ў іспанцаў пазначэнне Hispano Ha 132l Chirri; усяго ў Іспаніі было сабрана каля 100 такіх машын.
Італьянцы на баку рэспубліканцаў 27 кастрычніка 1936 года сфарміраваны Гарыбальдзійскі батальён, які складаўся з італьянскіх, албанскіх і іспанскіх добраахвотнікаў. Падраздзяленне ўвайшло ў склад XII інтэрнацыянальнай брыгады імя Джузэпэ Гарыбальдзі. Баявое хрышчэнне батальён атрымаў 13 лістапада 1936 года на ўзгорку Лос-Анджэлеса падчас абароны Мадрыда. Затым ён ваяваў у раёнах Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ, Карунскай дарогі і ракі Харама. Злучэнне адыграла вялікую ролю ў бітве на Эбра.
Наступствы Замежная інтэрвенцыя, у тым ліку італьянская, змяніла суадносіны сіл паміж праціўнікамі і прыхільнікамі Іспанскай Рэспублікі і стала вызначальным фактарам ваеннай перавагі франкістаў. Італія сур’ёзна ўгразла ў Іспаніі, адправіўшы туды значныя ваенныя сілы і рэсурсы, што не дазволіла ёй процідзейнічаць нямецкаму захопу Аўстрыі і ўмацаванню пазіцый Берліна ў Цэнтральнай Еўропе, Прыдунайскай зоне і краінах Балканскага паўвостраваИстория Второй Мировой Войны. 1939-1945. Том 2. — М.: Воениздат, 1974. - 479 сГлава 2. Итало-германская интервенция в Испании и политика «невмешательства». Ускладненні шмат у чым прадвызначылі рашэнне Мусаліні не ўвязвацца ў верасні 1939 года ў Другую сусветную вайну. Новыя тэрыторыі і ваенныя базы па выніках іспанскіх падзей Італіі не дасталіся, а новыя ўлады пасля адмовіліся ад удзелу ў канфлікце на баку краін Восі. Італьянскаму кіраўніцтву таксама не атрымалася дасягнуць паляпшэння ўнутранай палітычнай сітуацыі.
Літаратура Агульнае Макулов С.С. Роль Италии в гражданской войне в Испании глазами советской печати (1936-39) // Genesis: исторические исследования. – 2017. – № 11. – С. 13 - 17. DOI: 10.25136/2409-868X.2017.11.2492 Экспедыцыйны корпус Самойлов П. И. Гвадалахара (Разгром итальянского экспедиционного корпуса). — М.: Воениздат, 1940. de Mesa, José Luis, El regreso de las legiones: (la ayuda militar italiana a la España nacional, 1936—1939), García Hispán, Granada:España, 1994 ISBN 84-87690-33-5 Leon Wyszczelski «Madryt 1936—1937» Historical Battles published by Ministry of National Defence, Warsaw 1988. Легіянерская авіяцыя Morten Heiberg. Emperadores del Mediterráneo: Franco, Mussolini y la guerra civil española. — Editorial Crítica, 2003. — 304 с. — ISBN 978-8484324706. Ferdinando Pedriali. Guerra di Spagna e Aviazione italiana. — Aeronautica militare italiana, Ufficio Storico, 1992. — 413 с. Enciclopedia. Enciclopedia ilustrada de la aviación. — Delta, 1982. — Т. 3. — ISBN 8485822382. Гарыбальдзійскі батальён Luigi Arbizzani, P. Mondini Garibaldini in Spagna e nella Resistenza bolognese, Quaderni de «La Lotta», 1966 Sandro Attanasio, Gli italiani e la guerra di Spagna, Mursia Giacomo Calandrone, La Spagna brucia: cronache garibaldine, Roma, Editori Riuniti Giulia Canali, L’antifascismo italiano e la guerra civile spagnola, Manni Aldo Garosci, Gli intellettuali e la guerra di Spagna , Milano, Einaudi, 1959 Aldo Garosci, Umberto Marzocchi, Carlo Rosselli, Giustizia e libertà nella lotta antifascista e nella storia d’Italia, La Nuova Italia, 1978 Luigi Longo, Le brigate internazionali in Spagna, Roma, Editori Riuniti, 1956 Randolfo Pacciardi, Il battaglione Garibaldi, Lugano 1938. Giovanni Pesce, Senza tregua, Milano, Feltrinelli, 1973 Carlo Rosselli, Oggi in Spagna domani in Italia, Milano, Einaudi, 1967
Катэгорыя:Замежная ваенная інтэрвенцыя ў Іспаніі Катэгорыя:Ваенная гісторыя Італіі