Майсей Эмануілавіч Кашук (, г. Кішынёў, Малдова — ) — урач-афтальмолаг. Доктар медыцынскіх навук (1949), старшы навуковы супрацоўнік (1939), прафесар (1955). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1925).

Працаваў у г. Ізюм (Украіна, з 1925, урач-афтальмолаг), Адэскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (1930—1935), Адэскім медыцынскім інстытуце (1935—1937), Украінскім эксперыментальным інстытуце вочных хвароб (1937—1941 і 1945—1952), Ульянаўскай абласной бальніцы (1952—1954), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1954—1961, загадчык кафедры вочных хвароб).

Навуковыя інтарэсы: фізіялогія і паталогія органаў зроку; дыягностыка і лячэнне вочных хвароб; афтальмахірургія; скразная перасадка рагавіцы; адслойка сятчаткі; глаўкома; катаракта.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» і інш.

Літаратура Офтальмологические наблюдения при артериальной гипертонии : диссертация … доктора медицинских наук / Моисей Эммануилович Кашук. — Одесса, 1947.

Моисей Эммануилович Кашук : [некролог] // Здравоохранение Белоруссии. — 1961. — № 12. — С. 69. Памяти Моисея Эммануиловича Кашука // Вестник офтальмологии. — 1962. — № 1. — С. 94.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афтальмолагі СССР