Аляксандр Пятровіч Бурлуцкі (, ст. Талавая, Варонежская вобласць, Расія — ) — урач-неўролаг, нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар.

Біяграфія Скончыў Варонежскі медыцынскі інстытут (педыятрычны факультэт, 1953), Маскоўскі інстытут нейрахірургіі (аспірантура).

Працаваў у Маскоўскім інстытуце нейрахірургіі (1953—1959, урач-ардынатар), Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце нейрахірургіі (1959—1970, старшы навуковы супрацоўнік), Арэнбургскім медыцынскім інстытуце (1971—1972, загадчык кафедры нервовых хвароб), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1972—1990, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі), Варонежскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце імя М. Н. Бурдэнкі (1990—2009, у 1990—2003 — загадчык кафедры неўралогіі).

Навуковыя інтарэсы: сасудзістая паталогія галаўнога мозгу; нейраанкалогія.

Літаратура Шунтирующие системы сосудов большого мозга (артерио-венозные аневризмы и каротидно-кавернозные соустья, их клиника, диагностика и хирургическое лечение) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 778 / А. П. Бурлуцкий. — Киев, 1969. Опухоли шишковидной железы : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Бурлуцкий А. П. — Москва, 1959.

Александр Петрович Бурлуцкий (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1990. — № 1. — С. 73.

Спасылкі Ушёл из жизни Александр Петрович Бурлуцкий

Катэгорыя:Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Неўролагі Расіі Катэгорыя:Нейрахірургі