Уладзімір Іосіфавіч Казлоўскі (нар. , г. Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1996). Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Расійскага таварыства ўрачоў аднаўленчай медыцыны. Кіраўнік навуковай школы «Дыягностыка, тэрапія, прафілактыка захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы».

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976), Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі (ардынатура, 1982).

Працаваў у Арэхаўскай раённай бальніцы, Віцебская вобласць (1977—1979, урач-тэрапеўт, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Беларускім НДІ кардыялогіі (1980—1982, урач-ардынатар); санаторыі «Крыніца», пас. Ждановічы, Мінская вобласць (урач-тэрапеўт аддзялення рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1987; факультэт удасканалення ўрачоў, кафедра тэрапіі, асістэнт; з 1996 — лячэбны факультэт, кафедра факультэцкай тэрапіі, в. а. загадчыка, з 2000 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэрапія; кардыялогія; медыцынская рэабілітацыя.

Узнагароды Узнагароды: знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2001).

Літаратура

Козловский Владимир Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 127. Козловский Владимир Иосифович // Ученые Пинщины. — Минск, 2003. — С. 57—58.

Катэгорыя:Кардыёлагі СССР Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі