14 мая 2022 года дзесяць чалавек былі забіты ў супермаркеце Tops Friendly Market у горадзе Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША. На месцы злачынства паліцыяй затрыманы стралок Пэйтан Гендран.

Напад 18-гадовы Пэйтан Гендран ехаў некалькі гадзін, каб дабрацца да раёна горада, населенага пераважна цемнаскурымі. Ён узброіўся магутнай вінтоўкай, на ім была бронекамізэлька і шлем. Прыкладна а 14:30 стралок увайшоў у ажыўлены супермаркет і адкрыў агонь. Ён выкарыстаў камеру для анлайн-трансляцыі расстрэлу. Ахоўнік у супермаркеце спрабаваў адбіць напад, але быў застрэлены. Падчас атакі мужчына выкрыкваў абразы на расавай глебе. Пасля прыбыцця да месца здарэння дадатковых нарадаў паліцыі налётчык уступіў з імі ў супрацьстаянне, аднак потым склаў зброю, быў затрыманы і заключаны пад варту

Ахвяры Налётчык забіў дзесяць чалавек. Яшчэ трое былі паранены. Па словах камісара паліцыі Бафала Джозефа Грамальі, большасць ахвяр былі афраамерыканцамі: адзінаццаць — чарнаскурыя, двое — белыя.

Рэакцыя Мэр Бафала Байран Браўн выступіў перад журналістамі з нагоды здарэння. Ён заявіў:

Губернатар Нью-Ёрка Кэці Хоўкул назвала напад «пагарджаным актам гвалту».

Пра здарэнне ў Бафала даклалі Прэзідэнту ЗША Джо Байдэну. У заяве Белага дому сказана, што ён і першая лэдзі моляцца за загінуўшых і іх блізкіх.

Наступствы 15 лютага 2023 года Пэйтан Гендран быў прысуджаны да дзесяці пажыццёвых тэрмінаў без права на датэрміновае вызваленне.

Гл. таксама Масавае забойства ў пачатковай школе «Роб» Стральба ў Хайленд-Парку

Катэгорыя:Май 2022 года Катэгорыя:Падзеі 14 мая Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе Катэгорыя:Буфала Катэгорыя:Масавыя забойствы ў ЗША