Мальтыйскі ўніверсітэт () — мальтыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мсіда.
Гісторыя Папярэднікам універсітэта быў Мальтыйскі калегіум, заснаваны ордэнам езуітаў у 1592 годзе. Пасля выгнання езуітаў з Мальты ў 1768 годзе калегіум перайшоў ва ўласнасць Мальтыйскага Ордэна, і ў 1769 годзе гросмайстрам Мануэлам Пінту да Фансекам быў заснаваны ўніверсітэт. У 1798 годзе Напалеон Банапарт заваяваў Мальту, універсітэт быў закрыты. У 1800 годзе англічане занялі Валету сваімі войскамі, востраў стаў брытанскім пратэктаратам. Універсітэт быў адноўлены пад кіраўніцтвам сэра Аляксандра Бола, губернатара Мальты. У 1938 годзе кароль Георг VI пераназваў навучальную ўстанову ў Мальтыйскі каралеўскі ўніверсітэт. Слова «каралеўскі» было выдалена з назвы ўніверсітэта, калі Мальта стала рэспублікай у 1974 годзе.
Структура Факультэт архітэктуры і грамадзянскага будаўніцтва Факультэт гуманітарных навук Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт мастацтва Факультэт інфармацыйных тэхналогій Факультэт медыцыны і хірургіі Факультэт педагогікі Факультэт тэалогіі Факультэт тэхнічных навук Факультэт хірургічнай стаматалогіі Факультэт эканомікі і права
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Мальты Катэгорыя:Мсіда