Уладзімір Уладзіміравіч Спас (нар. ) — вучоны ў галіне анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гродна. У 1964 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага медыцынскага інстытута. Працаваў у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, дзе ў 1967 годзе арганізаваў і ўзначаліў аддзяленне анестэзіялогіі. У 1970 годзе перайшоў у Гродзенскі медыцынскі інстытут у якасці асістэнта кафедры шпітальнай хірургіі, дзе працаваў да 1976 года. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Изменение обмена кислорода, молочной и пировиноградной кислот, ферментативной активности каталаза угольной ангидразы в организме больных во время эндотрахеального эфирно-кислородного наркоза и оперативного вмешательства» і ў 1975 годзе атрымаў званне дацэнта. У 1976—1991 гадах — загадчык курса анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1991—2015 гадах загадчык першай у Рэспубліцы Беларусь кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі педыятрыі № 2 Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, з 2015 года — прафесар.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па дыягностыцы і інтэнсіўнай тэрапіі сепсісу. У. У. Спасу належаць больш за 250 навуковых прац, 19 вынаходстваў новых метадаў дыягностыкі і лячэння, 43 рацыяналізатарскіх прапаноў, 5 інструкцый. Падрыхтаваў у клінічнай ардынатуры 40 спецыялістаў вышэйшай катэгорыі. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 9 кандыдацкіх дысертацый.

Уваходзіў у першы склад праўлення Таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў БССР, створанага ў 1971 годзеСайт Беларускага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў . У 1978 годзе быў абраны членам праўлення Усесаюзнага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў СССР. Член экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь у 1995—2004 гадах і з 2008 года. Член Дысертацыйнага савета Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў 1997—2008 гадах. На працягу 20 гадоў выконваў абавязкі галоўнага пазаштатнага анестэзіёлага-рэаніматолага Упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароды і званні Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» Медаль «За працоўныя заслугі» (2008) Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (2015) Граматы Гродзенскага абласнога і гарадскога аддзелаў аховы здароўя Граматы і падзякі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Літаратура

Спас Владимир Владимирович: биобиблиографический указатель / сост. Е. С. Волкова, Е. А. Гирза; под общ. ред. Л. С. Лукашевич. — Гродно: ГрГМУ, 2016. — 76 с. — ISBN 978-985-558-677-8. Якубцевич, Р. Э. Владимир Владимирович Спас — педагог и учёный (к 80-летию со дня рождения) / Р. Э. Якубцевич, П. Н. Янчевский // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2021. Т. 19, № 1. — С. 123—125.

Спасылкі Спас Владимир Владимирович // Сайт ГрДМУ

«Научные идеи рождаются, чтобы помочь людям». Интервью с профессором ГрГМУ, доктором медицинских наук Владимиром Спасом // Газета «Гродзенская праўда»

Катэгорыя:Анестэзіёлагі Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі