Арнольд Аляксандравіч Ранцанц (, г.п. Цінской, Краснаярскі край, Расія — ) — беларускі артыст аперэты, спявак (барытон). Заслужаны артыст Украінскай ССР (1978), Заслужаны артыст Беларусі (2000).
Біяграфія Скончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. Працаваў у розных тэатрах. 3 1979 года артыст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.
Творчасць Выканаўца разнапланавых характарных роляў пераважна камедыйнага плана. Ранцанцу ўласцівы дакладнасць, артыстызм, лёгкасць сцэнічных паводзін, эмацыянальнасць. Сярод партый на беларускай сцэне: Яшка-артылерыст («» Б. Аляксандрава), Фядот («» ), Кутузаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Негаш, барон Зета («» Ф. Легара), Франк, сенатар Дэляква («», «» І. Штрауса), Альфрэд Дулітл («» Ф. Лоу), Фама («» І. Дунаеўскага), Мендэль Крык («Біндзюжнік і Кароль» ), граф Кутайсаў («» ), граф Баргезе («Капялюш Напалеона» О. Штрауса), Зупан («» І. Штрауса), Іван Прысыпкін («Клоп» ), лорд Балінгброк («Шклянка вады» У. Кандрусевіча), Пелікан («Прынцэса цырка» І. Кальмана) і інш.
Узнагароды Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны артыст Украінскай ССР» (1978) і «Заслужаны артыст Беларусі» (2000). Лаўрэат прэміі імя Л. Александроўскай (1994).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Дзяржаўнага інстытута мастацтваў Узбекістана Катэгорыя:Артысты аперэты Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі