Леў Валодзін, сапраўднае прозвішча Іофэ — беларускі дыктар Камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры СМ БССР, настаўнік і акцёр.
Біяграфія Працаваў на Беларускім радыё ў 1970-1980-я гады. Чытаў мастацкія творы на беларускай і рускай мовах . Голасам Льва Валодзіна пачыналіся будзённыя і святочныя дні эфіра Беларускага радыё.
Выхаваў значную колькасць вядомых дыктараў тэлебачання і радыё, займаўся з дзясяткамі радыёкаментатараў. Запісаў, сярод іншага, зборнік замежнай фантастыкі «Продаётся планета». Агучыў фільм «Атланты і Карыятыды» голасам Яўгена Еўсцігнеева, такім чынам, што ў самога Еўсцігнеева не было нараканняў.
Крыніцы
Катэгорыя:Радыёвядучыя Беларусі Катэгорыя:Дыктары радыё