«Усё ўсюды і адразу» () — амерыканская навукова-фантастычая камедыя 2022 года рэжысёраў і сцэнарыстаў Дэніэла Шайнерта і Дэна Квана.
Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 7 красавіка 2022 года.
Сюжэт У цэнтры фільма — Эвелін, жанчына, якая некалі з’ехала з Кітая ў Амерыку і цяпер кіруе пральняй разам са сваім мужам Уэймандам. Яе жыццё — суцэльныя стрэс і расчараванні. Жанчына заглыбленая ў працу, бо спрабуе расплаціцца з запазычанасцю перад падатковай — інакш у сям’і вось-вось забяруць бізнэс. Яе стары і хворы бацька калісьці амаль зрокся Эвелін, бо быў супраць яе шлюбу з Уэймандам. А сам Уэйманд падае на развод, бо гэта, паводле яго слоў, адзіны спосаб прыцягнуць увагу жонкі. Таксама ў Эвелін напружаныя адносіны з гомасэксуальнай дачкой, у якой ёсць сяброўка.
Але аднойчы жыццё галоўнай гераіні незваротна змяняецца, калі яе муж — дагэтуль нервовы і нясмелы — раптам аказваецца агентам з іншай рэальнасці, які выкарыстоўвае паясную сумку як смяротную зброю і наогул робіць розныя неймаверныя рэчы. Ён спешна тлумачыць Эвелін, што стабільнасці мультысусвету пагражае апантаны ўладай злыдзень Джобу Тупакі і што Эвелін павінна навучыцца скакаць паміж сусветамі, каб перамагчы зло.
Трамплінам для скачка ў іншасвет становіцца якое-небудзь дзіўнае і недарэчнае дзеянне, напрыклад, з’есці памаду, падзьмуць чалавеку ў ноздры, панюхаць чаравік ці парэзаць пальцы паперай. Ну а далей чалавек атрымлівае нейкую неймаверную суперздольнасць: скакаць як гімнаст, біцца як майстар кунг-фу ці кіраваць пальцамі ў выглядзе сасісак.
У розных мультысусветах жывуць розныя версіі Эвелін — усе яны лепшыя за тую, якую гледачы сустрэлі ў самым пачатку фільма: гэта Эвелін як зорка баявых мастацтваў, кітайская оперная спявачка, прафесійная кухарка ды іншыя. Фільм пераконвае гледача ў тым, што, хоць выбраўшы замужжа і пральню, Эвелін не стала вядомай спявачкай (якой магла б стаць, калі б засталася ў Кітаі) — роля ўладальніцы пральні не такая і дрэнная, бо толькі гэтая версія Эвелін аказалася здольнай уратаваць свет. І наогул — сям’я і каханне перамогуць усё.
У ролях Мішэль Еа — Эвелін Вонг Ке Хюі Куан — Эйманд Вонг, муж Эвелін Джэймі Лі Кёрціс — Дэйдра Баўбейрдра, інспектар падатковай службы Стэфані Хсу — Элеанор Вонг / Джобі тупакі, дачка Эвелін Джэймс Хонг — бацька Эвелін Джэні Слейт — насатая Гары Шам (малодшы) — Чэд Одры Васілеўскі — афіцэр Энтані Малінары
Узнагароды Намінант на прэмію «Оскар» у 2023 годзе ў 11 катэгорыях (лідар па колькасці намінацый). 12 сакавіка 2023 года адбылася 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар», дзе карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку атрымала ўзнагароду як найлепшы фільм.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2022 года