101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Старобінскага раёна. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1300 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Дз. Ц. Гуляеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад Брыгада была створана на базе атрадаў В. Ц. Меркуля (пазней імя Сталіна, арганізаваны ў ліпені 1941) і Дз. Ц. Гуляева (пазней імя Дз. Ц. Гуляева, арганізаваны ў маі 1942 года) вылучанага 258-й партызанскай брыгадай імя В. У. Куйбышава 4-га (пазней атрад імя Бандараўца)названы ў гонар камісара атрада «Камарова» І. М. Бандараўца, які загінуў, атрада імя Харсееваназваны ў гонар партызана атрада «Камарова» І. М. Харсеева, які загінуў.
На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: атрад імя Сталіна; атрад імя Гуляева; атрад імя Ламейкіназваны ў гонар намесніка камандзіра атрада П. С. Ламейкі, які загінуў; атрад імя Бандараўца.
Камандаванне Камандзіры Дз. Ц. Гуляеў (загінуў); М. Дз. Курыльчык.
Камісар В. Ц. Меркуль.
Начальнікі штаба С. М. Палякоў (загінуў); П. З. Ігнашчанка.
Гісторыя Партызаны ў «рэйкавай вайне» падарвалі 3,3 тысячы рэек. Знішчылі 74 аўтамашыны, папсавалі 72,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Разбілі гарнізоны ў вёсках Івань Слуцкага, Пагост Старобінскага раёнаў і іншых. 18—27 мая 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў, правялі 4 абарончыя баі каля вёсак Вялікія Лістападавічы, Мазуршчына, Мелкавічы, Ананчыцы, Скаўшын, Чырвонае Возера, Крушнікі. 29 чэрвеня 1944 года з боем занялі Старобін і пераправу на рэчцы Случы, утрымлівалі іх да падыходу Чырвонай Арміі.
Памяць У 1965 годзе ў вёсцы Махнавічы Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Гл. таксама Старобінскі бой (1942); Старобінскі бой (1944)
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе