Астраме́чаўская бібліятэ́ка імя́ Ф. Ф. Паўле́нкава — адна з першых на Беларусі бясплатных народных бібліятэк. Заснавана ў 1905 годзе ў вёсцы Астрамечава (Брэсцкі раён) на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф. Ф. Паўленкава. Бібліятэкарам быў настаўнік Астрамечаўскага народнага вучылішча А. П. Зянкевіч. Камплектавалася беларускай, рускай і замежнай літаратурай. У 1908 годзе мела больш за 1000 кніг, абслугоўвала 240 чытачоў. У час Першай сусветнай вайны спыніла дзейнасць. Адноўлена ў канцы 1920-х гадоў. У 1934 годзе была зачынена ўладамі Польшчы. З 1946 года працуе як сельская бібліятэка імя Паўленкава. Кніжны фонд на 1 студзеня 1996 года складае больш за 11 000 адзінак захавання.
Крыніцы
Літаратура
Мавричева, К. Первая народная библиотека на селе в Белоруссии // Библиотекарь. — 1956. — № 11.
Спасылкі
Катэгорыя:Брэсцкі раён Катэгорыя:Бібліятэкі Брэсцкай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1905 годзе Катэгорыя:Астрамечава Катэгорыя:1905 год у Беларусі