Астро́шыцы (, ) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр Астрошыцкага сельсавета.

Гісторыя Упершыню згаданы ў 1449 годзе як маёнтак Астрожчычы. Належаў Судзімонтавічам, Кежгайлам, Шэметам, з 1590 года — Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пачатку XX ст.). У 1747 годзе пабудавана ўніяцкая царква.

У 1870 годзе вёска Астрашыцка-Гарадоцкай воласці. На пачатку XX стагоддзя паселішча Астрошыцы складалася з гасподскага двара (55 жыхароў) і вёскі (150 жыхароў, 21 двор).

З 1924 года цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 года Лагойскага раёнаў. У 1994 годзе — 689 жыхароў, 218 двароў.

Славутасці Царква Раства Хрыстова

Вядомыя асобы Мікола Гамолка (1922—1992) — беларускі пісьменнік. Пахаваны ў Астрошыцах. Аляксей Міхайлавіч Наскоў (1923—1944) — Герой Савецкага Саюза (1944). Пахаваны ў Астрошыцах.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Астрошыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна