Астро́ўна (, ) — аграгарадок (былая вёска) у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці на беразе возера Астроўна. Уваходзіць у склад Астровенскага сельсавета.

Гісторыя Прыкладна ў 1520-я ваявода віцебскі Іван Сапега заснаваў Астровенскі замак. Гэтыя землі належалі да маёнтку Палонна ў складзе Віцебскага павета і засталіся яму і брату Янушу ў спадчыну ад маці, князёўны Фядоры Друцкай-Сакалінскай. Першы пісьмовы ўспамін пра Астроўну як спадчыну дзяцей І. Сапегі датуецца 1546, калі яго ўдава атрымала велікакняжацкі дазвол заснаваць каля замка мястэчка. Пазней маёнткам валодалі сын Іван (сын Івана) і Міхал (сын Януша) Сапегі. У 1591 Астроўна перайшла да Рыгора, сына І. Сапегі. Цягам 1600—1633 гэтым абшарам валодаў адзіны сын Рыгора, Аляксандр Дажбог Сапега. Адначасна частка Астроўна належала ўнукам Януша, Мікалаю і Льву Сапегам, потым сыну Мікалая, Фёдару.

200px|thumb|злева|У ваколіцах Астроўна, 1830-я

У 1622 А. Д. Сапега заснаваў у Астроўна кляштар дамініканцаў. Па яго смерці частка мястэчка адыйшла да дачкі Ганны і яе мужа Станіслава Нарушэвіча; удзел Фёдара ў 1650 падзялілі сыны яго сясцёр — Валовічы, Трызны і Камароўскія.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Астроўна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. На кан. XVIII ст. у мястэчку было 19 двароў, на галоўнай плошчы стаяла ратуша. У гэты час тут рэгулярна з 15 жніўня да 1 верасня праводзіўся кірмаш.

У пачатку Вайны 1812 года ў ваколіцах Астроўна адбылася бітва паміж французскім авангардам Ж. Мюрата і часткай сіл I Заходняй арміі М. Б. Барклая дэ ТоліСвод памятников истории и культуры Белоруссии. — Минск: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — С. 124., у выніку якой мястэчка было разбурана. Станам на 1888 у мястэчку было 70 дамоў, у пач. XX ст. — 126 дамоў.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Астроўна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Астроўну вярнулі ў склад БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета.

Нямецкія войскі захапілі Астроўна 5 ліпеня 1941 года, акупацыя доўжылася да 23 чэрвеня 1944 года. 19 ліпеня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі гета ў Астроўне, было расстраляна 350 яўрэяў.

Станам на 1969 у вёсцы было 264 двары, на 1990 — 535, на 1994 — 554. У 2005 Астроўна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1800 год — 97 чал. XIX стагоддзе: 1888 год — 469 чал. XX стагоддзе: 1901 год — каля 300 чал.; 1969 год — 851 чал.Вячаслаў Насевіч|Насевіч В. Астроўна // С. 224.; 1990 год — 1,2 тыс. чал.Вячаслаў Насевіч|Насевіч В. Астроўна // С. 223.; 1994 год — 1173 чал.; 1999 — 658 чал. XXI стагоддзе: 2010 год — 603 чал.; 2019 год — 486 чал.

Інфраструктура У Астроўна працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці thumb|150px|Касцёл Найсв. Тройцы Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XVI ст.; цяпер на балансе БЭМП). Абеліск у гонар Бітвы пад Астроўна. Помнік У. І. Леніну (1970-я гг. ). Помнік землякам (1968). Брацкая магіла (1944) — . Помнік устаноўлены ў 1969 годзе. Помнікі на воінскіх пахаваннях. Мемарыяльная дошка ў гонар 54 гвардзейскага стралковага палка (1975). Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза К. А. Абазоўскага (2022), на будынку школы.

Страчаная спадчына Ратуша (XVIII ст.) Сінагога Царква

Вядомыя асобы Леў Сапега Аляксей Мікалаевіч Нікалаевіч (1904—1965) — генерал-лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Уладзімір Мікалаевіч Шылянок (1937—2021) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Астровенскі сельсавет Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства