Бухтарма́ () — рака ў Казахстане, у Катон-Карагайскім і Заранаўскім раёнах Усходне-Казахстанскай вобласці, правы прыток ракі Іртыш (басейн ракі Об). Часткова працякае па мяжы з Рэспублікай Алтай Расіі.
Даўжыня ракі 336 км. Плошча вадазбору 12 660 км² (каля 12 700). Сярэдні расход вады 214 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў ледавіках хрыбта Паўднёвы Алтай. Упадае ў Бухтармінскае вадасховішча на рацэ Іртыш. Рака сплаўная.
Літаратура
Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория. 2006.
Спасылкі Бухтарма // Большой Энциклопедический словарь
Катэгорыя:Рэкі Казахстана Катэгорыя:Басейн Обі Катэгорыя:Усходне-Казахстанская вобласць Катэгорыя:Памежныя рэкі