Бухтармі́нскае () — вадасховішча ў Казахстане, ва Усходне-Казахстанскай вобласці, на рацэ Іртыш.

Плошча паверхні вадасховішча 5490 км². Даўжыня 425 км, найбольшая шырыня 35 км. Сярэдняя глыбіня 9,6Бухтарминское водохранилище // Silk Road Adventures м. Аб’ём вады 53 км³. Ваганні ўзроўню да 7 м. Вадасховішча створана ў выніку будаўніцтва на рацэ Іртыш плаціны Бухтармінскай ГЭС (пачалося ў 1953 годзе). Запаўнялася вадой у 1960—1967 гг. Займае частку далін рэк Іртыш, Нарым, Бухтарма і Манчакурскую ўпадзіну. У выніку стварэння вадасховішча і падпору павысіўся на 7 м узровень вады ў возеры ЗайсанОзеро Зайсан // Институт Озёроведения Российской академии наук , якое стала часткай Бухтармінскага мора.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах суднаходства, рыбнай гаспадаркі, арашэння, адпачынку, забеспячэння работы Бухтармінскай и Усць-Каменагорскай ГЭС.

Бухтармінскі гідравузел Бухтармінскае вадасховішча створана збудаваннямі Бухтармінскага гідравузла, размешчанага ніжэй вусця ракі Бухтарма. Збудаванні гідравузла ўведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. Складаюцца з плаціны, гідраэлектрастанцыі і суднаходнага шлюза.

Літаратура — С. 366.

Спасылкі Бухтарминское водохранилище // Silk Road Adventures Озеро Зайсан // Институт Озёроведения Российской академии наук

Катэгорыя:Вадасховішчы Казахстана Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе