Ля́хаўскія астравы (, ) — група астравоў у складзе архіпелага Новасібірскія астравы. Тэрыторыя Расіі, Рэспубліка Саха (Якуція).
У склад Ляхаўскіх астравоў уваходзяць астравы Вялікі Ляхаўскі (раней — Бліжні Ляховские острова // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия, плошча 4600 км²), Малы Ляхаўскі (раней — Малы або Бліжні, плошча 1325 км²), Стаўбавы (170 км²) і дзве банкі на месцы былых астравоў Сямёнаўскі і Васільеўскі, дзе пасля размыву ў 2013 годзе быў знойдзены новы востраў Яя плошчай каля 500 км². Агульная плошча Ляхаўскіх астравоў 6100Новосибирские острова // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org км². Ад мацерыка астравы аддзяляе праліў Дзмітрыя Лапцева, ад вострава Фадзееўскі — праліў Саннікава. Вышыні да 270 м (293 м, гара Эмій-Тас на востраве Вялікі Ляхаўскі).
Астравы складзены з мезазойскіх сланцаў і пясчанікаў, прарваных гранітоідамі, азёрнымі і дэлювіяльнымі суглінкамі са слаямі выкапнёвага лёду. Маюцца азёры тэрмакарставага паходжання і рэкі (Этэрыкан і Блудная на востраве Ляхаўскі). Расліннасць — асакова-злакавая тундра. Жывёльны свет прадстаўляюць пясец і белы мядзведзь.
Гістарычныя звесткі Група астравоў адкрыта ў 1712 годзе і названа ў гонар рускага прамыслоўца Івана Ляхава. З 1941 года на астравах дзейнічала палярная станцыя.
Літаратура
Спасылкі Новосибирские острова // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org Геологическое строение Ляховских островов // Государственный океанографический институт. Единая система информации об обстановке в Мировом океане (ЕСИМО) Ляховские острова // Портал "География" проекта «Электронная Земля: научные информационные ресурсы и информационно-коммуникационные технологии» Ляховские острова // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Новасібірскія астравы